Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Piano Concerto for The left hand
Расклад Падкасты
Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот 

Ватыканскі кардынал: братэрства – лек для хворага свету

Энцыкліка Fratelli tutti звяртае асаблівую ўвагу на адказнасць рэлігійных лідараў, - заўважыў старшыня Папскай рада па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот.

Іерарх назваў новы дакумент Папы “паваротным момантам у гісторыі Касцёла”. Ён звярнуў увагу на актуальнасць энцыклікі, якая з’явілася тады, калі чалавецтва перажывае асаблівы перыяд сваёй гісторыі, пазначаны падзеламі, войнамі, грамадскай раздробленасцю на розных узроўнях, недаверам да разнастайнасці.

У гэтым кантэксце Пантыфік падкрэслівае незаменнасць укладу рэлігійных лідараў і рэлігійных традыцый у будаванне братэрскага свету і сацыяльнага сяброўства, што павінна дапамагчы пераадолець праблемы. “Мы ўсе знаходзімся ў адным чоўне”, - нагадаў кардынал.

Старшыня Папскай рады звярнуў увагу на важнасць працы з моладдзю. “Для Францішка выхаванне з’яўляецца фундаментальным аспектам”, - падкрэсліў ён. У гэтым кантэксце іерарх нагадаў пра анлайн-канферэнцыю “Global Compact for Education”, якая пройдзе ў кастрычніку 2020 г.

“Мы хочам перадаць моладзі лепшы свет. Сённяшні свет – хворы, а лекам, які можа дапамагчы яму пераадолець гэты стан, з’яўляецца нішто іншае як агульначалавечае братэрства і сацыяльнае сяброўства. Гэта тычыцца не толькі вернікаў, але кожнага чалавека”, - пракаментаваў энцыкліку Fratelli tutti кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот.
 

06 кастрычніка 2020, 14:35
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930