Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Gloria, RV 588, in Re maggiore, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі іерарх: стымуляваць да вывучэння Бібліі

Мы павінны зноў пачаць стымуляваць да вывучэння Святога Пісання, а таксама да разумення таго, што яно асвячае жыццёвы шлях верніка, - падкрэсліў старшыня Папскай рады па культуры.

Любоў да Бібліі была лейтматывам жыцця св. Гераніма, - заўважыў кардынал Джанфранка Равазі ў каментары да Апостальскага ліста Scripturae Sacrae Affectus, які пабачыў свет 30 верасня 2020 г. Францішак прысвяціў дакумент 1600-годдзю з дня смерці вялікага перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову.

Ватыканскі іерарх нагадаў, што стымулам для перакладчыцкай працы св. Гераніма стала аб’яўленне Хрыста ў яго жыцці. З таго моманту аматар літаратурнай спадчыны Цыцэрона пачаў глыбока вывучаць старажытнаяўрэйскую мову і культуру, каб максімальна дакладным чынам данесці да сваіх сучаснікаў слова Бібліі.

Паводле кардынала Равазі, гэта прыклад для сучасных навукоўцаў, якія імкнуцца глыбей пазнаць Божае слова праз мовазнаўства, гісторыю, археалогію, дапамагчы таму, каб напоўніцу аб’явілася багацце яго духоўнага зерня, яго промняў святла.

Старшыня Папскай рады звярнуў увагу на тое, што ў свеце пастаянна зніжаецца цікавасць да кніг і застаецца высокім узровень непісьменнасці. У сувязі з гэтым, ён адзначыў важнасць закліку Пантыфіка да адкрыцця ўласных каранёў, скіраваны да моладзі.

“Хрысціянства робіць вас спадкаемцамі неперасягненай культурнай спадчыны, якой вы павінны валодаць. Будзьце ў захапленні ад гэтай вашай гісторыі”, - нагадаў кардынал Равазі словы Папы з Апостальскага ліста Scripturae Sacrae Affectus.
 

02 кастрычніка 2020, 13:35
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031