Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: выпадак заражэння каронавірусам у рэзідэнцыі Папы

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў пра выпадак заражэння каронавірусам у ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца – Доме св. Марты.

Матэа Бруні паінфармаваў журналістаў, што каронавірусная інфекцыя была выяўлена ў аднаго з супрацоўнікаў Дома. Хворы – на цяперашні час бессімптомны – быў ізаляваны, як і тыя, хто кантактаваў з ім. Ён часова пакінуў папскую рэзідэнцыю, у якой звычайна пражывае.

У Доме св. Марты строга выконваюцца ўсе эпідэміялагічныя прадпісанні, выдадзеныя Губернатарам Дзяржавы Ватыкан, а здароўе яго жыхароў знаходзіцца пад пастаянным медыцынскім кантролем.

Сярод рэзідэнтаў і грамадзян Ватыкана на працягу апошніх дзён выздаравелі тры чалавека. Агульная колькасць хворых – каля дзесяці, галоўным чынам гэта служачыя Папскай швейцарскай гвардыі. На мінулым тыдні паведамлялася пра адзінаццаць хворых гвардзейцаў.
 

19 кастрычніка 2020, 10:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930