Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Christe, Rex gloriae (Hymne). Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Падчас сустрэчы з экспертамі Moneyval у Ватыкане Падчас сустрэчы з экспертамі Moneyval у Ватыкане 

Кардынал Паралін: прыбытак – згубны для чалавечнасці арыенцір

Фінансавыя інспектары Савета Еўропы завяршылі чарговы этап экспертызы заканадаўча-інстытуцыйнай сістэмы Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

3 кастрычніка 2020 г. – заключны дзень працы спецыялістаў Moneyval (Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай). Напярэдадні з імі сустрэўся Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін.

У сваёй прамове іерарх нагадаў пра спецыфічную прыроду Святога Пасаду як дзяржавы, “якая мае звышнатуральную мэту” і распаўсюджвае пасланне для ўсяго чалавецтва, становячыся голасам “бедных, абяздоленых, церпячых, тых, хто прагне справядлівасці, годнага жыцця, свабоды, дабрабыту і развіцця”.

Ён падкрэсліў, што “голас Папы гучыць моцна ў падтрымку справядлівасці і міру і супраць усяго таго, што прыгнятае чалавечую асобу ў яе годнасці і фундаментальных правах”, і заўважыў, што “Святы Пасад, згодна са сваёй духоўнай місіяй, павінен ажыўляць агульныя намаганні па будаўніцтве цывілізацыі любові, заснаванай на ўніверсальных каштоўнасцях міру, салідарнасці, справядлівасці і свабоды”.

Усё гэта, перакананы кардынал Паралін, патрабуе ад Святога Пасаду ўзорнасці ў справах, якія датычаць дзяржаўнага кіравання, у тым ліку эканамічна-фінансавых.

“У барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму наша ўнутраная сістэма надае важную ролю Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду, якое выконвае наглядную і рэгулюючую функцыі, а таксама функцыю фінансавай разведкі ў гэтай спецыфічнай сферы”, - заўважыў іерарх.

Ён нагадаў, што з нядаўняга часу нават некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, а таксама кананічныя і грамадзянскія юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Дзяржаве Ватыкан, абавязаны паведамляць Бюро фінансавай інфармацыі пра любую дзейнасць, адносна якой існуе падазрэнне ў адмыванні грошай або фінансаванні тэрарызму.

Той факт, што сродкі, якімі распараджаюцца Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан, прызначаны пераважна на рэлігійныя і дабрачынныя мэты, не адмаўляе неабходнасці ў прыняцці мер абароны ад незаконных фінансавых аперацый. Больш за тое, гэта абавязвае надаваць асаблівую ўвагу этычнаму вымярэнню інвестыцыйнай дзейнасці, - выказаў перакананне кардынал Дзяржсакратар.

“Калі б адзіным законам, што натхняе кожны выбар, павінен быў стаць прыбытак, была б дапушчана сур’ёзная памылка ў ацэнцы, і мы б сутыкнуліся са згубнай стратай чалавечнасці”

, - сцвердзіў іерарх.

Ён падзякаваў еўрапейскім фінансавым інспектарам за іх працу, якая “дапамагае ацэньваць кожнае эканамічнае і фінансавае рашэнне з пункту гледжання яго накіраванасці на ўсеагульнае дабро”.

Інспектары Moneyval (Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай) прыбылі ў Ватыкан 30 верасня 2020 г. у рамках 5-га раўнда экспертызы, узгодненага яшчэ ў 2019 г. Спецыялістамі была праведзена ацэнка эфектыўнасці заканадаўчых і інстытуцыйных мер, прынятых Святым Пасадам і Ватыканам у апошнія гады з мэтай прадухілення адмывання грошай і фінансавання тэрарызму.
 

03 кастрычніка 2020, 10:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930