Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante maestoso - Allegro vivace - Adagio - Tempo I
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: вяртанне да “нармальнай” літургіі пасля каранціну

Апостальская Сталіца звярнулася да біскупаў з спецыяльным пасланнем, у якім тлумачыць, як вярнуцца да нармальнага літургічнага жыцця пасля абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каронавіруса.

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў апублікавала дакумент “Вернемся з радасцю да Эўхарыстыі. Ліст старшыням біскупскіх канферэнцый Каталіцкага Касцёла аб здзяйсненні літургіі падчас і пасля пандэміі новага каронавіруса”. Пасланне за подпісам кардынала Рабера Сара датаванае 15 жніўня 2020 г., было ўхвалена Папам 3 верасня.

У дакуменце падкрэсліваецца, што супольнае вымярэнне Касцёла мае тэалагічнае значэнне. Першыя хрысціяне, як толькі пачалі карыстацца свабодай культу, узводзілі domus Dei et domus ecclesiae, у якіх вернікі адчувалі сябе Божым народам. Таму храм мае на ўвазе прысутнасць у ім Божых дзяцей.

Хрысціянская супольнасць ніколі не імкнулася да ізаляцыі і ніколі не ператварала Касцёл у закрыты горад. Хрысціяне заўсёды стараліся быць часткай грамадства, хоць і ўсведамлялі сваю іншасць. І зараз, у перыяд пандэміі, католікі праявілі адказнасць: прытрымліваліся рэкамендацый грамадзянскіх улад і экспертаў і прынялі шэраг няпростых і балючых рашэнняў, аж да спынення ўдзелу вернікаў у Эўхарыстыі на працяглы час. Але як толькі гэта дазваляюць умовы, неабходна “неадкладна вяртацца да нармальнасці хрысціянскага жыцця”, - гаворыцца далей у тэксце.

“Мы пагадзіліся на аддаленасць ад алтара Пана як на час устрымання ад Эўхарыстыі, карысны для таго, каб зноў адкрыць для сябе яе жыццёвую важнасць, прыгажосць і каласальную каштоўнасць”

, - адзначылі аўтары.

Якім бы важным ні было служэнне сродкаў камунікацыі для хворых і тых, хто не можа прыйсці ў храм, “ніякую трансляцыю нельга прыраўноўваць да асабістага ўдзелу, ніякая трансляцыя не можа яго замяніць”, - падкрэсліваецца ў пасланні.

Фізічны кантакт з Панам жыццёва неабходны і незаменны. Як толькі будуць выяўлены і ўведзены меры па стрымліванні віруса, усе павінны зноў заняць сваё месца ў сходзе вернікаў.

У заключнай частцы паслання кардынал Сара назваў некаторыя прынцыпы вяртання да здзяйснення Эўхарыстыі з удзелам вернікаў.

Аўтар адзначыў, што належная ўвага да гігіенічных норм і мер бяспекі не павінна прывесці да “стэрылізацыі, хай і міжвольнай, жэстаў і абрадаў, да асцярог і няўпэўненасці вернікаў”. Акрамя таго, прысутнасць свецкіх на Эўхарыстыі не павінна расцэньвацца грамадзянскімі ўладамі як збіранне людзей з рэкрэатыўнай мэтай. Літургічныя прадпісанні адносяцца да сферы паўнамоцтваў касцёльных, а не грамадзянскіх улад.

Удзел вернікаў у набажэнствах павінен быць палегчаны, але “без імправізаваных абрадавых эксперыментаў і пры поўным выкананні норм, якiя ўтрымлiваюцца ў літургічных інструкцыях”.

Нарэшце, “варта прызнаваць права верных прымаць цела Хрыста і ўшаноўваць Пана ў Эўхарыстыі прадпісаным спосабам, без абмежаванняў, тым больш калі яны выходзяць нават за рамкі прадугледжаных гігіенічных норм, устаноўленых дзяржаўнымі ўладамі ці біскупамі”.

Кардынал Сара дае вельмі дакладнае ўказанне: “Надзейным прынцыпам, каб не памыліцца, з’яўляецца паслухмянасць. Паслухмянасць праву Касцёла, паслухмянасць біскупам”.

У заключэнне прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў падкрэслівае, што Касцёл абараняе чалавечую асобу “цалкам” і таму спалучае “неабходны клопат пра грамадскае здароўе” з “абвяшчэннем і кіраўніцтвам да вечнага збаўлення душ”.
 

13 верасня 2020, 11:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930