Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Клапаціцца пра хворых, каб зразумець, што такое любоў

Чалавека трэба атуляць клопатам і любоўю да апошняга моманту яго жыцця. Так можна падсумаваць навучанне Касцёла пра жыццё на тэрмінальнай стадыі, - заўважыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

“Невылечны” не з’яўляецца сінонімам “пакінутага без лячэння” – гэта ключ для разумення ліста “Samaritanus bonus” Кангрэгацыі Веравучэння, прысвечанага клопату пра чалавека ў крытычнай і тэрмінальнай стадыі жыцця, - падкрэсліў Андрэа Тарніелі ў сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News.

У свеце існуе разгубленасць адносна шырокараспаўсюджаных адносін да чалавечага жыцця, а публічныя дэбаты на гэтую тэму часта абумоўлены асобнымі выпадкамі.

Дакумент жа выразна кажа пра тое, што “непарушная каштоўнасць жыцця – гэта асноватворная праўда прыроднага маральнага закону і важны фундамент прававога парадку”, таму “не можна вырашыць здзейсніць непасрэдны замах на жыццё чалавека, нават калі ён аб гэтым просіць”.

Ліст “Samaritanus bonus” не ўносіць нешта кардынальна новае: Настаўніцкі Інстытут Касцёла, неаднаразова выказваў сваё “не” усім формам эўтаназіі і медыкаментознага суіцыду, а таксама тлумачыў, што харчаванне і гідратацыя – жыццёва важная падтрымка, якой трэба забяспечыць хворых. Касцёл таксама ўжо выказваўся пра так званую “празмерную тэрапеўтычную настойлівасць”, бо з набліжэннем смерці, якой немагчыма пазбегнуць, “дазваляецца прыняць рашэнне аб адмаўленні ад лячэння, вынікам якога быў бы выключна нестабільны і поўны болю працяг жыцця”.

Новым у Дакуменце з’яўляюцца душпастырскія рэкамендацыі па суправаджэнні хворых, якія знаходзяцца на апошнім этапе свайго жыцця: абавязак клопату пра гэтых людзей ніколі не можа зводзіцца выключна да медыцынскай дапамогі: патрэбныя любоў, прысутнасць, адпаведнае і прапарцыянальнае лячэнне і духоўная падтрымка. Важнай тут з’яўляецца сям’я, якая “патрабуе дапамогі і адпаведных сродкаў” ад дзяржавы.

Францішак нагадвае нам, што сям’я заўсёды была самым блізкім “шпіталем”, паколькі сапраўдны шпіталь у многіх частках свету застаецца прывілеем для нямногіх, - зазначыў Тарніелі.

“Samaritanus bonus” нагадвае нам пра драму шматлікіх людзей, гісторыі якіх дыскутуюцца ў СМІ, дапамагае нам паглядзець на сведчанні тых, хто пакутуе, і тых, хто пра іх клапоціцца, на шматлікія сведчанні любові, самаахвярнасці, прысвячэння сябе невылечна хворым ці людзям з працяглай адсутнасцю свядомасці, якія атрымліваюць дапамогу ад маці ці таты, дзяцей ці ўнукаў. Гаворка ідзе пра штодзённы досвед, які перажываецца ў цішыні, часта з пераадоленнем тысяч цяжкасцей.

Тарніелі прывёў расповед кардынала Анджэла Сколы пра яго сустрэчу з мужчынам, у якога памёр сын-інвалід. Гэты чалавек на працягу трыццаці гадоў даглядаў за сваім дзіцём, пакідаючы яго толькі адзін раз у тыдзень: раніцай у нядзелю, каб схадзіць на св. Імшу. “Бог узнагародзіць цябе”, - прамармытаў я разгублена, прызнаўся іерарх. А мужчына адказаў мне з шчырай усмешкай: “Я ўжо атрымаў ад Пана ўсё, бо Ён дазволіў мне зразумець, што значыць любіць”.
 

24 верасня 2020, 13:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930