Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Presto
Расклад Падкасты
Папа Францішак і шэйх Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве Папа Францішак і шэйх Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве  Калонка рэдактара

“Fratelli tutti” – энцыкліка, якая будзе адрасавана ўсім

Энцыкліка “Fratelli tutti” (Усе браты), якую Папа падпіша 4 кастрычніка 2020 г. у Асізі, з’яўляецца агульначалавечым пасланнем, накіраваным да сэрца кожнага, падкрэсліў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

Андрэа Тарніелі звярнуў увагу на дыскусіі, якія ўзніклі ў некаторых краінах адносна перакладу назвы будучага папскага дакумента. Пытанні выклікала слова “fratelli” (браты). Хоць яно і мужчынскага роду, тут маюцца на ўвазе і мужчыны, і жанчыны.

Журналіст нагадаў, што энцыкліка будзе прысвечана братэрству і сацыяльнаму сяброўству, а пры яе перакладзе на розныя мовы захаваецца арыгінальная назва. Пантыфік запазычыў яе з “Напамінаў” (Ammonizioni) св. Францішка Асізскага, постаць якога стала натхненнем для ўсяго дакумента. Паколькі гаворка ідзе пра цытату, відавочна, што Папа не стаў яе змяняць, але было б абсурдна меркаваць, што ён выключыў з ліку адрасатаў энцыклікі больш за палову насельніцтва планеты – жанчын, - патлумачыў Тарніелі.

Паводле яго, Святы Айцец выбраў у якасці загалоўка словы Асізскага Бедняка, каб даць пачатак рэфлексіі аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве і звярнуцца да ўсіх братоў і сясцёр, усіх мужчын і жанчын, якія насяляюць зямлю.

У наш час, пазначаны войнамі, беднасцю, міграцыяй, кліматычнымі зменамі, эканамічным крызісам, пандэміяй, прызнаваць адно аднаго братамі, а для хрысціян распазнаваць аблічча Езуса ў тых, хто пакутуе, значыць сцвярджаць годнасць кожнага чалавека, створанага на вобраз Божы. Гэта таксама магчымасць нагадаць, што мы ніколі не зможам перамагчы цяжкасці ў адзіночку ці ў супрацьстаянні адно аднаму: Поўнач супраць Поўдня, багатыя супраць бедных, - падкрэсліў Тарніелі.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ нагадаў словы, прамоўленыя Пантыфікам 27 сакавіка 2020 г. падчас спецыяльнай малітвы аб заканчэнні пандэміі, пра агульную прыналежнасць усіх людзей. Менавіта яна ляжыць у аснове новай энцыклікі Святога Айца.

Братэрства і сацыяльнае сяброўства – тэмы, пазначаныя ў падзагалоўку да новага папскага дакумента, указваюць, што любоў, якая ўзнікае паміж людзьмі, не звязанымі кроўнымі сувязямі, выражаецца праз добразычлівыя ўчынкі, дапамогу і велікадушнасць у час патрэбы, - заўважыў Андрэа Тарніелі ў аўтарскай калонцы на Vatican News.
 

17 верасня 2020, 12:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930