Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI  

Бэнэдыкт XVI – самы пажылы Папа ў гісторыі Касцёла

2 верасня 2020 г. Бэнэдыкт XVI стаў самым пажылым Пантыфікам у гісторыі. Папу-эмерыту, якому зараз 93 гады і які знаходзіўся на Пасадзе св. Пятра з 2005 па 2013 гг., споўнілася 34 108 дзён.

Бэнэдыкт XVI, які нарадзіўся 16 красавіка 1927 г., у канцы лютага 2013 г. падаў у адстаўку і стаў першым Пантыфікам, які зрабіў гэта за апошнія сем стагоддзяў. З таго часу ён жыве ў былым кляштары Mater Ecclesiae у Ватыканскіх садах. Papa emeritus носіць белую сутану, якая, паводле шматвяковай традыцыі, прызначана выключна для Біскупа Рыма.

Да гэтага часу самым пажылым Папам быў Леў XIII, які памёр ва ўзросце 93 гадоў, 4 месяцаў і 18 дзён, пасля 25-гадовага пантыфікату. Перад ім быў Клімент XII – на момант смерці яму было амаль 88 гадоў. За ім ішоў Клімент Х – ён памёр праз 10 дзён пасля свайго 86-годдзя. Амаль 86 гадоў пражыў бл. Пій IX, 31-гадовы пантыфікат якога застаецца самым доўгім у сучаснай гісторыі Касцёла.
 

03 верасня 2020, 11:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930