Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад скіраваў пасланне на Сусветны дзень турызму

Збліжэнне турызму і сельскага развіцця – добрая магчымасць спрыяць клопату аб стварэнні, - напісаў кардынал Пітэр Тарксан у пасланні на 41-ы Сусветны дзень турызму, які адзначаецца 27 верасня.

У пасланні адзначаецца, што сёлета Сусветны дзень турызму пазначаны пандэміяй каронавіруса, якая выклікала “беспрэцэдэнтны крызіс у многіх сектарах, звязаных з турыстычнай індустрыяй”: паводле найгоршых з прагнозаў, да канца 2020 г. колькасць міжнародных турыстаў паменшыцца прыкладна на 1 млрд. чалавек, што будзе каштаваць сусветнай эканоміцы каля 1 200 млрд. долараў і пацягне за сабой велізарнае скарачэнне працоўных месцаў.

“Аднак такі хвалюючы сцэнарый, які яшчэ некалькі месяцаў таму цяжка было ўявіць, не павінен паралізаваць нас і пазбаўляць пазітыўнага бачання будучыні”

, - напісаў прэфект Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека.

Ён выказаў меркаванне, што тэма “Турызм і сельскае развіццё”, выбраная Сусветнай турысцкай арганізацыяй (OMT) у якасці дэвізу сёлетняга свята, “своечасова ўказвае на адзін са шляхоў да магчымага аднаўлення турыстычнага сектару”.

“Гаворка ідзе пра пашырэнне ўстойлівага і адказнага турызму, які, развіваючыся згодна з прынцыпамі сацыяльнай і эканамічнай справядлівасці і з поўнай павагай да навакольнага асяроддзя і культур, прызнае цэнтральнае месца за гасціннай мясцовай супольнасцю і яе правамі быць актыўным удзельнікам устойлівага развіцця і несці сацыяльную адказнасць за ўласную тэрыторыю”, - адзначыў кардынал Тарксан.

Земляробы з’яўляюцца “першымі ахоўнікамі стварэння” дзякуючы сваёй “цярплівай і цяжкай працы на зямлі”. Агратурызм, у сваю чаргу, можа стаць падтрымкай мясцовай сельскагаспадарчай вытворчасці. Такім чынам, турыстычнае падарожжа можа “набыць смак гісторыі і адкрыць сэрца на шырокі гарызонт братэрства і салідарнасці”

, - дадаў іерарх.

Кардынал Тарксан заўважыў, што турызм, здольны бачыць дары зямлі і дзяліцца імі, можа навучыць новаму сталю жыцця. “Мудрасць тых, хто апрацоўвае зямлю, набытая шляхам назіранняў і чакання, безумоўна, можа дапамагчы сучаснаму мітусліваму свету ўраўнаважыць рытмы штодзённага жыцця з натуральнымі. Збліжэнне турызму і сельскага развіцця – гэта добры спосаб пазнаць новыя культуры, заразіцца каштоўнасцямі клопату аб стварэнні і абароны стварэння, што сёння ўяўляе сабой не толькі маральны абавязак, але і тэрміновую патрэбу калектыўных дзеянняў”, - гаворыцца ў пасланні.

У дакуменце сцвярджаецца, што ў святле пандэміі і выкліканых ёю праблем і абмежаванняў турызм можа стаць “інструментам блізкасці”, прадэманстраваць сваё “пераўтваральнае аблічча”, “як рэкрэатыўная дзейнасць, якая спрыяе росту братэрства паміж народамі”.

Кардынал Тарксан падкрэсліў неабходнасць прыняцця мер па падтрымцы заробку работнікаў сферы сельскага турызму, а таксама па абароне найбольш уразлівых сельскіх супольнасцей.

“Патрэбны адказны і ўстойлівы турызм, здольны годна ацаніць мясцовыя рэсурсы і дзейнасць, як адзін з вырашальных фактараў у барацьбе з беднасцю, якая з прычыны пандэміі каронавіруса пашырылася ў геаметрычнай прагрэсіі”

, - сцвердзіў пурпурат.

У пасланні гучыць заклік да распарадчыкаў і адказных за эканамічную палітыку на нацыянальным узроўні, каб яны пашыралі і падтрымлівалі адказны турызм, каб звярталі ўвагу на маргіналізаваныя тэрыторыі, даючы ім магчымасць для развіцця, ставячыся з належнай павагай да іх адмысловага паклікання, да ўдзелу мясцовых супольнасцей у працэсах прыняцця рашэнняў, павышаючы ўзровень заробку тых, хто працуе на зямлі.

Асобны зварот скіраваны да экалагічных рухаў і да ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў абароне навакольнага асяроддзя, каб сваёй дзейнасцю яны “спрыялі навяртанню сэрцаў у кірунку здаровай і правільнай інтэгральнай экалогіі, дзе каштоўнасць чалавека яднаецца з аховай умоў жыцця сельскіх мясцовасцей, размешчаных у занядбаных зонах”.

Біскупы і адказныя за душпастырства ў сферы турызму заахвочваюцца да сумесных намаганняў, з тым каб кожны на ўласнай тэрыторыі выступаў з канкрэтнымі ініцыятывамі дапамогі турыстычнай дзейнасці.

“Няхай вернікі і парафіі рупліва і шчодра адказваюць на патрэбы работнікаў сферы турызму, якая сёння знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і разам развіваюць сеткі блізкасці”, - пажадаў кардынал Тарксан.

Пасланне завяршаецца словамі падзякі, скіраванымі да ўсіх, “хто ў гэты час выпрабавання праяўляе салідарнасць і падтрымку тым, якія жывуць дзякуючы турызму, асабліва ў сельскіх мясцовасцях”.
 

08 жніўня 2020, 11:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031