Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
L'Amore stregone
Расклад Падкасты
Дон Луіджы Касцьела, капелан неапальскай бальніцы. Ілюстрацыйнае фота Дон Луіджы Касцьела, капелан неапальскай бальніцы. Ілюстрацыйнае фота 

“L’Osservatore” пра працу бальнічных капеланаў падчас COVID-19

Ватыканская “L’Osservatore Romano” прысвяціла вялікае інтэрв’ю ролі бальнічных капеланаў у духоўнай падтрымцы медперсаналу і пацыентаў падчас пандэміі.

“Бог, які ніколі не ізалюе сябе ад чалавека, адпраўляе сваіх слуг у бальніцы, дамы састарэлых і хоспісы, дзяржаўныя і прыватныя медыцынскія ўстановы, каб сустрэць людзей, якіх ён любіць”, - сказаў мансеньёр Дарыюш Герс, супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ён уваходзіць у склад Ватыканскай камісіі па COVID-19, створанай у красавіку Францішкам.

“Мы ўдзячныя за іх маўклівыя і нястомныя намаганні ў нясенні надзеі, падтрымкі, палёгкі і, дзе гэта магчыма, сакрамэнтаў для выратавання душ”

, - дадаў польскі святар.

Каардынатар бальнічных капеланаў у ватыканскай Дыкастэрыі адзначыў, што падчас крызісу, з прычыны абмежаванага доступу да пацыентаў, шмат капеланаў змагло больш увагі прысвяціць духоўнай і псіхалагічнай падтрымцы медыцынскіх работнікаў, якія мелі ў гэтым асаблівую патрэбу. Такое сведчанне, паводле яго, можа змяніць жыццё, і многія ўрачы і медсёстры ў гэты складаны час аднавілі свае адносіны з Богам.

Бальнічныя капеланы з’яўляюцца таксама апосталамі малітвы, таму там, дзе яны не могуць быць фізічна, прысутнічаюць у малітве, прыносячы суцяшэнне міласэрнага Хрыста ў месцы пакут.

Самым важным пунктам іх служэння з’яўляецца св. Імша ў шпітальных капліцах, якія супрацоўнік Дыкастэрыі назваў “пульсуючым сэрцам медыцынскіх структур”. Нават калі ізаляваныя вернікі фізічна не ўдзельнічалі ў набажэнствах, знаходзяцца там духоўна, а Хрыстус прысутнічае сярод знясіленых хворых і медыцынскіх работнікаў, стомленых працай.

Кс. Герс падкрэсліў, што капеланы бальніц таксама людзі, і ім патрэбна падтрымка, перш за ўсё, малітва і даручэнне абароне і заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі. Але і прафесійная дапамога: многія псіхолагі прапанавалі сваю падтрымку, каб дапамагчы ім справіцца з эмацыйным і фізічным выгараннем, выкліканым надзвычайнай сітуацыяй.

У канцы інтэрв’ю супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека заклікаў біскупаў на мясцовым узроўні аказваць неабходную падтрымку ўсім, хто займаецца душпастырскай апекай у медустановах.
 

26 ліпеня 2020, 11:38
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031