Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andantino pausato con variazioni - Allegro giusto
Расклад Падкасты
IOR_1.jpg

Ватыканскі банк даў справаздачу: большы даход і інвестыцыі ў ІТ

28 красавіка 2020 г. Назіральная рада Інстытута рэлігійных спраў (IOR) – Ватыканскага банка аднагалосна ўхваліла бюджэт установы за 2019 г., - пра гэта паведаміла 8 чэрвеня 2020 г. Зала Друку.

У адпаведнасці са Статутам, Назіральная рада накіравала дакумент Камісіі кардыналаў, “падкрэсліваючы надзейнасць і высокую якасць фінансавых дадзеных Інстытута (узровень актываў і ліквіднасці) і іх адпаведнасць самым высокім міжнародным стандартам”.

Згодна з распараджэннем папы Францішка, таксама сёлета Камісія кардыналаў разгледзела пытанне аб поўным размеркаванні прыбытку. “У 2019 г. Інстытут працягнуў эканомна і разважліва аказваць фінансавыя паслугі на карысць Дзяржавы Ватыкан і Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце”, - гаворыцца ў заяве.

Ватыканскі банк “працягвае намаганні па забеспячэнні поўнага і пастаяннага выканання прынцыпаў і дактрыны Каталіцкага Касцёла ва ўсіх аператыўных дзеяннях, у прыватнасці, у працэсах кіравання і інвестыцыйнай палітыцы уласных і кліенцкіх актываў”.

Ключавыя фінансавыя дадзеныя Банка за 2019 г., выражаныя ў еўра, выглядаюць наступным чынам: 5,1 млрд дэпазітаў кліентаў (5,0 млрд у 2018 г.), з якіх 3,4 млрд адносяцца да кіраваных актываў або захоўваюцца ў каштоўных паперах; чысты прыбытак 38 млн (17,5 млн у 2018 г.), што з’яўляецца вынікам інвестыцыйнага працэсу, які адпавядае каталіцкай этыцы; актывы ў памеры 630,3 млн па стане на 31 снежня 2019 г. пасля ўліку размеркавання прыбытку.

Акрамя таго, Банк падтрымлівае высокі ўзровень каэфіцыента пакрыцця кароткатэрміновай ліквіднасці (LCR) у 443% і стабільны каэфіцыент фінансавання (NSFR) 1008%.

У 2019 г. ватыканская ашчадная ўстанова працягнула ўмацоўваць кіраўнічую каманду і павялічыла інвестыцыі ў ІТ, у тым ліку звязаныя з далучэннем да еўрапейскай плацежнай сістэмы SEPA.

Шасціасабовую Назіральную раду Інстытута рэлігійных спраў узначальвае француз Жан-Батыст Дувіль дэ Франсю. Камісія кардыналаў складаецца з: старшыні – кардынала Сантаса Абрыль-і-Кастэльё; Дзяржсакратара Яго Святасці, кардынала Пьетра Параліна; арцыбіскупа Заграбскага, кардынала Ёсіпа Базаніча; арцыбіскупа Таронтскага, кардынала Томаса Крыстафера Колінза; арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна.

09 чэрвеня 2020, 12:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031