Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У Ватыкане выздаравеў апошні хворы з каронавірусам

Сярод супрацоўнікаў структур Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан больш няма хворых з каронавірусам, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

“Сёння раніцай быў атрыманы негатыўнай вынік тэсту на COVID-19 у апошняй асобы, якая на працягу гэтых тыдняў была вызначана як заражаная каронавірусам”, - паведаміў 6 чэрвеня 2020 г. Матэа Бруні.

У перыяд вострай фазы пандэміі каронавірус быў выяўлены ў дванаццаці ватыканскіх служачых. Апошні выпадак заражэння – 6 мая.

Святым Пасадам і Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан былі прыняты строгія меры для абароны здароўя супрацоўнікаў і людзей, якія наведваюць структуры. 9 сакавіка закрыліся Ватыканскія музеі, Папскія вілы ў Кастэль-Гандольфа і іншыя культурныя цэнтры. На наступны дзень былі закрыты для пілігрымаў і турыстаў плошча і базыліка св. Пятра, іншыя Папскія базылікі ў Рыме. Закрытымі заставаліся аддзяленне Ватыканскай пошты, ватыканскія кнігарні і фотаатэлье, сталоўка для супрацоўнікаў.

Каб прадухіліць распаўсюджванне інфекцыі, былі адкладзены візіты Ad limina, аўдыенцыі і сустрэчы. Агульныя аўдыенцыі па серадах і марыйная малітва па нядзелях праходзілі ў фармаце відэатрансляцый. Без фізічнай прысутнасці вернікаў адбыліся і галоўныя цэлебрацыі літургічнага года – Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень.

Дыкастэрыі Апостальскай Сталіцы працягвалі сваю дзейнасць, захоўваючы ўсе неабходныя санітарныя нормы. Супрацоўнікі, фізічная прысутнасць якіх у офісе не з’яўляецца абавязковай, былі пераведзены на працу з дома.
 

08 чэрвеня 2020, 10:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031