Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI побач з сваім цяжкахворым братам

Раніцай 18 чэрвеня 2020 г. Бэнэдыкт XVI пакінуў ватыканскі кляштар “Mater Ecclesiae” і адправіўся ў Рэгенсбург, каб наведаць свайго цяжкахворага 96-гадовага брата Георга Ратцынгера.

З Папам-эмерытам паехалі: яго асабісты сакратар, Арцыбіскуп Георг Генсвайн, намеснік камандзіра корпуса Ватыканскай жандармерыі, медбрат і асабісты ўрач.

Самалёт з Рыма прызямліўся ў Мюнхене каля 11.45. У аэрапорце Бэнэдыкта XVI сустракаў біскуп Рудольф Водэрхольцэр, які затым суправадзіў яго да Рэгенсбурга.

Папа-эмерыт, паводле заявы кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні, застанецца ў Германіі “столькі, колькі спатрэбіцца”, і будзе пражываць у рэгенсбургскай семінарыі. Дыяцэзія папрасіла мясцовых вернікаў паважаць глыбока асабістую сустрэчу двух братоў і са зразуменнем прыняць адсутнасць публічных выступленняў.

У сувязі з прыбыццём у Бэнэдыкта XVI у Германію старшыня мясцовага епіскапату, біскуп Георг Бетцынг заявіў, што хоча суправаджаць сустрэчу двух братоў сваімі малітвамі. Мы рады, - сказаў іерарх, - што ён вярнуўся дадому, нават калі нагода для гэтага сумная.

Заўсёды звязаныя паміж сабой, два браты Ратцынгеры атрымалі святарскае пасвячэнне ў адзін і той жа дзень, 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга. Іх узаемная сувязь заўсёды заставалася трывалай нават у сталым узросце. Доказам гэтага з’яўляюцца, у прыватнасці, шматлікія візіты Георга Ратцынгера ў Ватыкан з 2005 г. па 2013 г., у гады пантыфікату свайго брата і пасля яго адстаўкі.

Калі ў 2008 г. горад Кастэль-Гандольфа прапанаваў ганаровае грамадзянства яго брату, Бэнэдыкт XVI сказаў: “З самага нараджэння мой брат быў для мяне не толькі сябрам, але і надзейным правадніком. Дзякуючы сваім ясным і цвёрдым рашэнням ён заўсёды заставаўся для мяне маяком і арыенцірам”.

19 чэрвеня 2020, 10:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930