Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты

Ватыканскія музеі рыхтуюцца да адкрыцця пасля пандэміі

Набліжаецца дата аднаўлення працы Ватыканскіх музеяў, хоць наведаць іх можна будзе толькі па папярэдне замоўленых білетах і ў ахоўнай масцы. Дакладная дата пакуль невядомая.

Пра гэта ў інтэрв’ю Vatican News распавёў біскуп Фернанда Вергес Альсага, Генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

“Мы зачынілі дзверы для публікі, разумеючы, што абарона здароўя стаіць на першым месцы, - падкрэсліў іерарх. - Таму на працягу апошніх паўтара месяцаў ажыццяўляліся толькі тыя віды дзейнасці, якія мы называем асноўнымі: на працу штодня выходзілі каля трыццаці супрацоўнікаў. Гэта вельмі малы адсотак, улічваючы, што ў Ватыканскіх музеях працуюць амаль тысяча штатных супрацоўнікаў і служачых, уключаючы наглядчыкаў, мастацтвазнаўцаў, рэстаўратараў, адміністрацыйны персанал і розныя сэрвісныя структуры”.

Па словах біскупа, перыяд пандэміі COVID-19 стаў “месяцамі бязмоўя”, аднак на афіцыйным сайце для ўсіх жадаючых прапануюцца шматлікія віртуальныя экскурсіі па Ватыканскіх музеях, у тым ліку па Сікстынскай капэле. Ужо некалькі месяцаў існуе афіцыйны профіль у Instagram @vaticanmuseums, дзе кожны дзень “з’яўляецца” асобны экспанат з Папскіх калекцый. Віртуальныя туры будуць пашыраны, аднак “без рэальнасці ніяк не абысціся”.

“Не варта забываць, што менавіта людзі напаўняюць жыццём музеі, і толькі рэальны досвед музея робіць людзей сапраўднымі гасцямі: віртуальнасць ніколі не зможа замяніць сабой рэальнасць, і каб цешыцца мастацтвам, патрэбныя вочы і сэрца”

, - лічыць іерарх.

Гаворачы аб бліжэйшай будучыні, біскуп Альсага адзначыў: “Мы завяршаем устаноўку некалькіх тэрмасканераў для вызначэння тэмпературы ва ўсіх наведвальнікаў на ўваходзе. Доступ у музеі будзе магчымы толькі па загадзя забраніраваных білетах: гэта дазволіць нам раўнамерна размеркаваць наведванне ў працоўныя гадзіны. Усе наведвальнікі павінны быць у ахоўных масках”.

“Відавочна, што яшчэ на працягу доўгага часу не ўдасца прымаць вялікія групы, - адзначыў ватыканскі іерарх, - але, думаю, мы павінны ўжо цяпер падаць сігнал, нават калі ён і невялікі. Зразумела, усім нам прыйдзецца пагадзіцца з скарачэннем колькасці наведвальнікаў у асобнай групе, інакш гэта будзе некіравальным. Паглядзім, што канкрэтна можна будзе зрабіць“, – на гэта спатрэбіцца і час, і цярпенне, але ва ўсіх аспектах мы пастараемся зрабіць усё магчымае”, - падкрэсліў Генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

11 мая 2020, 12:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031