Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Успамін св. Фаўстыны Кавальскай уключаны ў Рымскі каляндар

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў абнародавала дэкрэт аб змяшчэнні ўспаміну св. Фаўстыны Кавальскай у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду.

Неабавязковы ўспамін будзе адзначацца штогадова 5 кастрычніка – у дзень адыходу св. Фаўстыны ў вечнасць. У дадатку да ватыканскага дакумента былі апублікаваны таксама тэксты на лацінскай мове для літургічных кніг – Календара, Імшала і Літургіі гадзінаў.

Дэкрэт пачынаецца словамі Багародзіцы: “І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца” (Лк 1,50). “Тое, што Панна Марыя апявала ў гімне Магніфікат, сузіраючы збаўчую справу Бога на карысць кожнага пакалення людзей, знайшло рэха ў духоўным досведзе св. Фаўстыны Кавальскай, якая, дзякуючы нябеснаму дару, убачыла ў Пану Езусе Хрысце міласэрнае аблічча Айца і стала яго пасланніцай”, - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадваецца, што св. Фаўстына нарадзілася ў польскім мястэчку Глаговец, недалёка ад Лодзі, у 1905 г., а памерла ў Кракаве ў 1938 г. Свае маладыя гады правяла ў кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, “з шчодрасцю прысвячаючы сябе пакліканню, атрыманаму ад Бога, і сталеючы ў духоўным жыцці, багатым містычнымі дарамі, застаючыся вернай ім”.

Расповед пра справу, якую Бог учыніў у ёй на карысць усіх, св. Фаўстына апісала ў “Дзённіку” сваёй душы, якая стала “санктуарыем сустрэчы з Езусам Хрыстом”. Яна дала натхненне руху, скіраванаму на абвяшчэнне Божай Міласэрнасці і малітву аб ёй для ўсяго свету”, - падкрэсліваецца ў дэкрэце.

Адзначаецца, што пасля кананізацыі св. Фаўстыны, якую ў 2000 г. здзейсніў св. Ян Павел ІІ, яе імя стала вядома ва ўсім свеце, “спрыяючы сярод усіх членаў Божага народа, пастыраў і свецкіх вернікаў, малітве аб Божай міласэрнасці і пераканаўчаму сведчанню аб ёй”.

Францішак прыняў рашэнне аб уключэнні ўспаміну св. Фаўстыны Кавальскай у Рымскі каляндар з увагі на шматлікія просьбы, якія паступалі ад пастыраў, манаскіх асоб, асацыяцый свецкіх вернікаў, а таксама беручы пад увагу вялікі ўплыў духоўнасці св. Фаўстыны ў розных частках свету.
 

18 мая 2020, 12:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031