Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Cardinale-Konrad-Krajewski_2.jpg

“Папская капэла” шчодра падтрымала барацьбу з COVID-19

Некаторыя супрацоўнікі Рымскай курыі ахвяравалі на барацьбу з каронавірусам эквівалент штомесячнай або нават двухмесячнай заработнай платы, - прызнаўся Папскі элемазінарый.

Месяц таму кардынал Конрад Краеўскі скіраваў зварот да кардыналаў, арцыбіскупаў, біскупаў і іншых прэлатаў, якія суправаджаюць Пантыфіка падчас публічных літургій, ствараючы т.зв. “Папскую капэлу”, фінансава падтрымаць ахвяр пандэміі каронавіруса.

Іерарх прызнаўся, што сустрэў вельмі цёплую рэакцыю супрацоўнікаў Святога Айца, тым больш, што ён звяртаўся са сваёй просьбай на Вялікім тыдні. Яны прадэманстравалі сапраўдную сувязь з Біскупам Рыма. Ён дадаў, што атрымаў ахвяраванні нават ад тых людзей, да якіх ён не звяртаўся, у тым ліку ад групы ватыканскіх жандармаў.

Элемазінарый паведаміў, што сабраныя грошы будуць прызначаны для бедных ва ўсім свеце. Частка сродкаў ужо была выкарыстана для дапамогі патрабуючым у Румыніі, а таксама для закупкі і адпраўкі апаратаў вентыляцыі лёгкіх у Замбію.

14 мая 2020, 11:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930