Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і арцыбіскуп Рына Фізікела Папа Францішак і арцыбіскуп Рына Фізікела

Ватыканскі іерарх: ізаляцыя не можа быць будучыняй чалавецтва

Пандэмія не зменіць веру людзей і іх жыццё, - перакананы старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Сваімі думкамі пра актуальную сітуацыю ў свеце арцыбіскуп Рына Фізікела падзяліўся з Vatican News.

“Гэта праўда, што на працягу бліжэйшых месяцаў мы будзем вымушаны прытрымлівацца дыстанцыі, але чалавек быў створаны для блізкасці. Гэта антрапалагічны фактар, які немагчыма змяніць”, - сцвердзіў ватыканскі іерарх.

“Хіба можна ўявіць, што дзве асобы, якія любяць адно аднаго, не пададуць сабе рукі? Як можна ўявіць, што двое людзей, якія збіраюцца ажаніцца, будуць жыць на адлегласці? Хіба можна падумаць, што наша моладзь будзе жыць без канкрэтных жэстаў любові? Усё гэта ўласціва чалавечай асобе. Чалавек інстынктыўна набліжаецца ад іншага, ён не пакліканы да аддалення”

, - дадаў старшыня Папскай рады.

Арцыбіскуп цвёрда перакананы, што ізаляцыя і дыстанцыраванне, вымушаныя часовыя меры, не могуць стаць будучыняй чалавецтва, нягледзячы на адваротныя меркаванні, якія гучаць усё часцей.

Гаворачы пра евангелізацыю падчас пандэміі, іерарх заўважыў, што, нягледзячы на абмежаванні, яна не спынілася і працягваецца з дапамогай іншых сродкаў. На яго думку, пандэмія ўказала на розныя аспекты нашага жыцця, над якімі раней, магчыма, мы не вельмі глыбока задумваліся.

“Перш за ўсё, яна дапамагла нам заўважыць важнасць сродкаў камунікацыі: не будзем забывацца, як шмат зрабілі вернікі і святары для таго, каб падтрымліваць адносіны з дапамогай удзелу ў Эўхарыстыі праз сацыяльныя сеткі, якія дала нам сучасная культура. Не будзем забывацца, якім быў Пасхальны Трыдуум…”

, - звярнуў увагу арцыбіскуп Фізікела.

Іерарх перакананы, што пандэмія дапамагла глыбей усвядоміць патрэбу ў супольным перажыванні досведу веры. Шмат людзей выказваюць жаданне прыйсці ў храм, каб прыняць удзел у літургіі, быць разам з іншымі, абвяшчаць веру і сведчыць аб ёй праз учынкі міласэрнасці.

“Вера патрабуе пачуццяў: бачыць, слухаць, дакранацца. Як бы парадаксальна гэта не гучала, яна патрабуе таксама паху кадзіла. Усё тое, што належыць да чалавечага жыцця, належыць таксама да вымярэння веры і евангелізацыі”, - адзначыў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.
 

16 мая 2020, 12:30
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031