Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Бэнэдыкт XVI пра Божую міласэрнасць у вучэнні св. Яна Паўла ІІ

15 мая 2020 г. Бэнэдыкт XVI скіраваў ліст да Канферэнцыі Біскупаў Польшчы з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра, св. Яна Паўла ІІ.

“Усё жыццё гэтага Папы было сканцэнтравана на суб’ектыўным прыняцці аб’ектыўнага цэнтра хрысціянскай веры – вучэння аб збаўленні – і на тым, каб дапамагчы прыняць яго іншым. Дзякуючы ўваскросламу Хрысту Божая міласэрнасць ахоплівае ўсіх, і кожны павінен ведаць, што ўрэшце рэшт Божая міласэрнасць будзе мацней за нашы слабасці”, - падкрэсліў Папа-эмерыт.

Бэнэдыкт XVI заклікаў знайсці “унутранае адзінства паслання Яна Паўла ІІ і фундаментальных намераў Францішка”. “Насуперак некаторым меркаванням, Ян Павел ІІ ніякім чынам не з’яўляецца суровым маралістам”, - дадаў ён.

“Паказваючы фундаментальную важнасць Божай міласэрнасці, ён дае нам магчымасць прыняць маральныя патрабаванні, накладзеныя на чалавека, нават калі мы ніколі не зможам цалкам іх задаволіць. Нашы маральныя высілкі здзяйсняюцца ў святле Божай міласэрнасці, якая ёсць сілай, што перамагае нашу слабасць”, - напісаў Папа на пенсіі.
 

15 мая 2020, 13:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930