Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Кардынал Марк Уэле Кардынал Марк Уэле

Ватыканскі прэфект пра ролю жанчын у фармацыі святароў

Патрэбна “культурная рэвалюцыя”, каб пераадолець “клерыкальную мадэль” у падыходзе да ролі жанчыны ў Касцёле, - лічыць кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў.

У інтэрв’ю часопісу “Donne, Chiesa, Mondo” – “жаночым” дадатку да ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”, – іерарх заўважыў, што жанчыны могуць прысутнічаць у розных сферах святарскай фармацыі: выкладаць тэалогію, філасофію, вучыць духоўнасці, дапамагаць у пытаннях, звязаных з распазнаннем паклікання.

“У гэтай сферы мы маем патрэбу ў меркаванні жанчын, іх інтуіцыі, іх здольнасці заўважаць чалавечыя якасці кандыдатаў, узровень іх эмацыйнай і псіхічнай сталасці. Што тычыцца духоўнага суправаджэння – жанчыны могуць аказаць вялікую дапамогу, але я думаю, што лепш, каб кандыдата да святарства суправаджаў святар”, - заўважыў кардынал.

Прэфект падкрэсліў, што калі жанчыны як роўныя будуць прымаць удзел у працэсе падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства, калі будзе дыялог, абмен меркаваннямі, гэта дапаможа будучым прэзбітэрам з павагай ставіцца да жанчын і супрацоўнічаць з імі ў сваім далейшым служэнні. “Калі не пачаць падчас фармацыі, святар рызыкуе адносіцца да жанчын у духу клерыкалізма”, - дадаў ён.

На думку кардынала Уэле, нягледзячы на тое, што робяцца паступовыя крокі наперад, дагэтуль прысутнічае “клерыкальнае ўяўленне аб фармацыі”, а жанчыны яшчэ недастаткова прысутнічаюць у гэтай сферы. Яны павінны лічыцца неад’емнай часткай працэсу падрыхтоўкі будучых святароў.

Патрэбна сапраўдная культурная рэвалюцыя, якая азначае змену мыслення, - лічыць іерарх. Ён нагадаў, што Святы Айцец ставіць на першае месца ў душпастырскай дзейнасці, клопат пра людзей, якому лепш могуць навучыць менавіта жанчыны.

Кардынал Уэле прыгадаў, што на працягу апошніх сарака гадоў адбыліся важныя грамадскія перамены, пачала ўмацоўвацца роля жанчын у сферы працы, у публічным жыцці. У Касцёле гэты працэс ідзе павольна. Акрамя таго, пагрозу ствараюць ідэалогіі, што адмаўляюць адметнасці паміж поламі.

“Патрэбна сапраўдная крэатыўнасць, каб прысутнасць жанчын стала большай, напрыклад, у сферы сведчання і кіравання. Існуюць шматлікія курыі, дзе жанчыны з’яўляюцца канцлерамі, каардынуюць душпастырскую дзейнасць. Але праблемай з’яўляцца клерыкальная касцёльная мадэль. У Касцёле лічацца тыя, хто выконвае ролі першага плану: хто прапаведуе Божае слова, хто ўдзяляе сакрамэнты, нібыта святары з’яўляюцца галоўнай рэчаіснасцю Касцёла, але гэта не так. Душа Касцёла – не паслуга, а хрост, гэта значыць вера. Менавіта сведчанне веры – гэта сфера, дзе жанчына можа заняць надзвычайнае месца”, - сказаў іерарх.
 

24 красавіка 2020, 13:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930