Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
1585924670071.jpg

Святы Пасад распрацаваў адмысловы фармуляр Імшы падчас пандэміі

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў дазволіла цэлебраваць адмысловую св. Імшу з просьбай аб выбаўленні ад пандэміі і распрацавала адмысловы фармуляр.

Адмысловая Эўхарыстыя можа адбывацца ва ўсе дні, за выключэннем урачыстасцей і нядзель Адвэнту, Вялікага посту і Велікоднага перыяду, Велікоднай актавы, Успаміну ўсіх памерлых, Папяльцовай серады і Вялікага тыдня, на працягу трывання пандэміі.

Дэкрэт з’яўляецца адказам на шматлікія просьбы, дасланыя на адрас Кангрэгацыі. Да яго далучаны фармуляр св. Імшы. Малітва ўключае просьбы аб вечным жыцці для памерлых, суцяшэнні тым, хто плача, вылячэнні хворых, спакоі для паміраючых, сіле тым, хто ахвяруе сабой у сферы ахове здароўя, а таксама аб мудрасці для ўладаў і духу добрай волі для ўсіх.

Св. Імша падчас пандэміі ўвайшла ў групу фармуляраў “Імшы ў розных патрэбах”. Падчас яе будзе ўжывацца літургічнае адзенне фіялетавага колеру, паколькі яна носіць пакутную форму. Кангрэгацыя парэкамендавала выкарыстоўваць V Эўхарыстычную малітву і дазволіла браць літургічныя чытанні з Літургіі слова адпаведнага дня.

Фармуляр св. Імшы і Літургіі слова на беларускай мове падрыхтавала Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла і размясціла на сайце Касцёла ў Беларусі.

04 красавіка 2020, 12:24
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031