Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кс. Флафіа Пачэ. Ілюстрацыйнае фота Кс. Флафіа Пачэ. Ілюстрацыйнае фота 

Новы падсакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў

3 лютага 2020 г. Папа прызначыў кс. Флафіа Пачэ, супрацоўніка Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, падсакратаром (намеснікам сакратара) гэтай структуры Апостальскай Сталіцы.

Святар нарадзіўся ў 1977 г. у паўночнаітальянскім горадзе Монца. Вучыўся ў Міланскай духоўнай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2002 г. Выконваў розныя душпастырскія абавязкі, займаўся працай з моладдзю, выкладаў рэлігію ў дзяржаўнай школе, быў капеланам у хоспісе. Пасля заканчэння ў 2010 г. Папскага інстытута арабскіх даследаванняў і ісламістыкі прымаў удзел у ініцыятывах Міланскай архідыяцэзіі, звязаных з дыялогам з ісламам. З 2011 г. на службе ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Дыкастэрыя Рымскай курыі каардынуе дзейнасць усходніх каталіцкіх супольнасцей. З 2007 г. ёй кіруе кардынал Леанарда Сандры. Пасада сакратара застаецца вакантнай пасля прызначэння архіепіскапа Кірыла Васіля Апостальскім адміністратарам Кошыцкай епархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2020, 13:31
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031