Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Aрцыбіскуп Чарльз Шыклуна Aрцыбіскуп Чарльз Шыклуна  

Рэскрыпты Папы адносна злоўжыванняў– “эпахальнае рашэнне”

“Эпахальным рашэннем” назваў дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння публікацыю рэскрыптаў адносна адмены “папскай таямніцы” у справах аб сексуальных злоўжываннях адносна непаўналетніх.

У інтэрв’ю Vatican News арцыбіскуп Чарльз Шыклуна прызнаўся, што “менавіта за гэта біскупы выступалі на ватыканскай лютаўскай нарадзе па абароне непаўналетніх”. Ён дадаў, што адзін з дзён поўнасцю быў прысвечаны тэме празрыстасці ў выпадках сексуальных злачынстваў. Іерарх нагадаў таксама пра motu proprio “Vos estis lux mundi”, якім Францішак у маі 2019 г. фактычна ўхваліў рашэнні, прынятыя ў лютым. Падчас той сустрэчы шмат разоў гаварылася пра “папскую таямніцу” амаль як пра перашкоду для адэкватнай інфармацыі, на якую маюць права ахвяра і грамадства. На погляд мальтыйскага арцыбіскупа, рэскрыпты з’явіліся своечасова.

Іерарх патлумачыў, што, напрыклад, да гэтага часу пацярпелы не меў магчымасці даведацца аб прысудзе, вынесеным пасля скаргі, бо там была “папская таямніца”. Складанасці існавалі і ў іншых выпадках, паколькі “папская таямніца” змяшчаецца на самым высокім узроўні сістэмы канфідэнцыйнасці ў Кананічным праве.

Адмена "папскай таямніцы" не азначае, што дакументы стануць агульнадаступнымі, але, напрыклад, палягчаецца магчымасць больш канкрэтнага супрацоўніцтва з дзяржавай, у тым сэнсе, што дыяцэзія, якая мае дакументацыю, больш не звязана “папскай таямніцай” і можа прыняць рашэнне – як існуе патрэба – аб супрацоўніцтве, дасылаючы копію грамадзянскім уладам, - звярнуў увагу арцыбіскуп Шыклуна.

“Той жа рэскрыпт з’яўляецца новым законам і ён таксама гаворыць пра неабходнасць абароны прыватнага жыцця чалавека, добрай рэпутацыі зацікаўленых асоб і іх годнасці. У крымінальным полі заўсёды патрабуецца пэўная канфідэнцыйнасць, якая гарантуецца дадзеным дакументам. Такім чынам, гэта не азначае, што дакументацыя будзе апублікавана, але супрацоўніцтва з дзяржавай і іншымі ўстановамі, якія маюць права на доступ да яе, палягчаецца”, - патлумачыў дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння, які ўжо шмат гадоў займаецца выпадкамі злоўжыванняў у Касцёле.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 снежня 2019, 14:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031