Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Die Schuldigkeit des ersten Gebots (L'obbligo del Primo Comandamento)Singspiel spirituale KV 35, per soli e orchestra
Расклад Падкасты
Біблія. Ілюстрацыйнае фота Біблія. Ілюстрацыйнае фота 

“Чым ёсць чалавек?”: даследаванне Папскай біблійнай камісіі

Папская біблійная камісія падрыхтавала сістэматызаваны аналіз антрапалагічнага аспекту Святога Пісання. Кніга “Чым ёсць чалавек?” – вынік даследавання прыроды чалавека на аснове тэкстаў Бібліі.

Выданне, ініцыяванае папам Францішкам, структурна падзелена на чатыры раздзелы, кожны з якіх паслядоўна ўзнаўляе і аналізуе гісторыю стварэння і паклікання чалавека да жыцця і веры.

Першая частка прысвечана разуменню чалавека як Божага стварэння – слабога і смяротнага і адначасова надзеленага задаткам несмяротнасці. Другая асвятляе значэнне, ролю і характар харчавання, працы, аховы навакольнага асяроддзя ў жыцці чалавека.

Трэці раздзел прысвечаны антрапалогіі чалавечых стасункаў, у прыватнасці, любові паміж сужонкамі, паміж бацькамі і дзецьмі і братэрскай любові. Асвятляюцца найбольш сутнасныя і адначасова найбольш складаныя пытанні: шлюбу, сексуальнасці, канфлікту пакаленняў, жорсткасці і войнаў. Нарэшце, чацвёрты раздзел разглядае чалавека як стварэнне, падпарадкаванае Божаму закону, аналізуючы прычыны і наступствы чалавечай непаслухмянасці наказам свайго Стварыцеля.

Мэта выдання – прапанаваць экспертам, катэхетам і выхаваўцам аўтарытэтны інструмент як дапаможнік у развіцці філасофскіх і тэалагічных дысцыплін, а таксама тэкст, з якога можна чэрпаць асновы для разважанняў на цэнтральныя тэмы сацыяльных і грамадзянскіх дыскусій – такія, як развод, нявернасць, гомасексуальнасць, цэлібат і гд. , гаворыцца ў анатацыі на кнігу.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 снежня 2019, 15:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930