Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con spirito
Расклад Падкасты
Падчас Сінода па Амазоніі. Ілюстрацыйнае фота Падчас Сінода па Амазоніі. Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчаны імёны членаў Паслясінадальнай рады Сінода па Амазоніі

У Ватыкане абвясцілі імёны 16 асоб, якія ўвайшлі ў склад Паслясінадальнай рады Сінода па Панамазонскім рэгіёне, адказнай за выкананне даручэнняў Асамблеі.

Трынаццаць асоб былі абраны абсалютнай большасцю падчас 15-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода, які праходзіў у кастрычніку, іншыя тры – увайшлі ў Раду дзякуючы папскаму прызначэнню, прадстаўляючы ў ёй карэнныя народы. Гэта: сястра Лаура Вікунья Перайра Мансо, душпастырская супрацоўніца, што працуе сярод насельніцтва карыпуна ў Бразіліі; Патрысія Гуалінга, прадстаўніца супольнасці кечуа ў Эквадоры; Дэліа Сіціконацы Камайтэры, прадстаўнік народа ашанінка, амазонскага этнасу ў Перу. Варта адзначыць, што да гэтага часу манахі і свецкія вернікі ніколі не ўваходзілі ў склад Паслясінадальнай рады.

Іншыя 13 абраных членаў прадстаўляюць краіны Панамазонскага рэгіёна: чацвёра паходзяць з Бразіліі: кардынал Клаудыё Хумэс, арцыбіскупы Альберта Тавэйра Карэа і Рокэ Палоскі, а таксама біскуп Эрвін Кройтлер; двое прадстаўляюць Балівію: біскупы Рыкарда Эрнэста Чэнтэлас Гузман і Эўджэнія Котэр; двое – з Калумбіі: біскупы Хоакін Умберта Пінсон Гюйза і Жозэліта Карэнья Квіньёнэс; двое – з Перу: кардынал Пэдра Рыкарда Барэта Хімена і біскуп Давід Марцінес Дэ Агір Гвінэа; Французскую Гвіану прадстаўляе біскуп Эманюэль Ляфон, Венесуэлу – біскуп Джоні Эдуарда Рэес Сэквэра, Эквадор – біскуп Рафаэль Коб Гарсія.

Трохтыднёвая ватыканская нарада праходзіла ў кастрычніку з удзелам усіх дыяцэзіяльных і дапаможных біскупаў амазонскіх касцёльных правінцый, а таксама старшынь біскупскіх канферэнцый. На ёй прысутнічалі і прадстаўнікі Касцёла з іншых кантынентаў, рэгіянальных і кантынентальных касцёльных органаў, кіраўнікі дыкастэрый Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 лістапада 2019, 12:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930