Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Continuazione - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане падпісана міжрэлігійная дэкларацыя супраць эўтаназіі

Прадстаўнікі монатэістычных абрамічных рэлігій – хрысціянства, юдаізма і ісламу, – падпісалі ў Ватыкане Супольную дэкларацыю па пытаннях, якія тычацца заканчэння жыцця.

Цырымонія прайшла 28 кастрычніка 2019 г. Ад імя Каталіцкага Касцёла подпіс паставіў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця. Удзельнікаў падзеі прыняў на прыватнай аўдыенцыі Францішак.

Эўтаназія і самазабойства з урачэбнай дапамогай у дакуменце называюцца амаральнымі і дрэннымі з рэлігійнага пункту гледжання ўчынкамі. Гаворыцца пра тое, што яны павінны быць забаронены ва ўсіх без выключэння выпадках. Таксама адзначаецца, што ніводны супрацоўнік сферы аховы здароўя не можа схіляцца ці прымушацца да прычынення пацыенту смерці або да дапамогі яму ў самазабойстве, калі гэта супярэчыць яго рэлігійных перакананням.

Аўтары дакумента заклікаюць да паўсюднага забеспячэння прафесійнай паліятыўнай дапамогі. “Нават тады, калі адцягванне смерці здаецца цяжарам, беспадстаўным з рацыянальнага пункту гледжання, мы маральна і рэлігійна абавязаны забеспечыць асобе, якая памірае, а таксама яе сям’і, суцяшэнне, палёгку пакут, блізкасць, духоўнае суправаджэнне “, - гаворыцца ў дэкларацыі.

Падпісанты пажадалі, каб заканадаўства і палітыка, стаялі на варце правоў і годнасці паміраючага пацыента, дазваляючы пазбегнуць эўтаназіі і падтрымліваючы паліятыўную дапамогу. Яны ўказалі на патрэбу ў аказанні духоўнай дапамогі тым, хто яе патрабуе, а таксама абавязаліся інфармаваць грамадскую думку і свае рэлігійныя супольнасці аб біяэтычных пытаннях.

У дэкларацыі гучыць заклік да палітыкаў і супрацоўнікаў медыцынскай сферы пазнаёміцца з вучэннем абрамічных рэлігій у гэтай сферы, каб забяспечыць паміраючым пацыентам і іх блізкім найлепшую апеку ў адпаведнасці з іх рэлігійнымі нормамі і традыцыямі.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 кастрычніка 2019, 13:43
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930