Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Thema. Andante grazioso - Variazioni I-VI- Allegro
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане пачалі працаваць банкаўскія пераводы SEPA

З 1 кастрычніка 2019 г. у Ватыканскім банку пачала працаваць паслуга пераводаў SEPA. Пра гэта Інстытут рэлігійных спраў, так гучыць афіцыйная назва структуры, паведаміў у кароткай заяве.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што “пасля далучэння Дзяржавы Ватыкан з 1 сакавіка 2019 г. да Адзінай зоны плацяжоў у еўра, вядомай шырокай грамадскасці па англійскай абрэвіятуры SEPA, Інстытут ініцыяваў сур’ёзны і складаны працэс тэхнічнай, нарматыўнай і працэдурнай адаптацыі да платформы SEPA, які завяршыўся”.

Падкрэсліваецца, што пачынаючы з 1 кастрычніка 2019 г. паслуга банкаўскіх пераводаў SEPA пачне працаваць на карысць кліентаў, што пацвярджае рашучасць Інстытута ў працэсе павышэння ўзроўню аказання плацежных паслуг і працы ў адпаведнасці з лепшай рынкавай практыкай. Уступленне паслугі ў эксплуатацыю адбылося з апярэджаннем у адзін месяц.

Уваход у зону SEPA палягчае фінансавыя аперацыі паміж тымі, хто ў яе ўваходзіць, паколькі для краін-удзельніц больш не існуе адрозненняў паміж нацыянальнымі і трансгранічнымі плацяжамі. Гаворка ідзе пра зніжэнне выдаткаў і лепшае абслугоўванне.

З 1 сакавіка 2019 г. у адзіную плацежную зону ўваходзяць 36 краін: 28 дзяржаў-членаў ЕС і Ісландыя, Нарвегія, Ліхтэнштэйн, Швейцарыя, Манака, Сан-Марына, Княства Андора і Дзяржава Ватыкан.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2019, 11:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930