Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскуп Нунцыа Галанціна з Францішкам Біскуп Нунцыа Галанціна з Францішкам 

Кіраўнік Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду развейвае чуткі

Святому Пасаду і Ватыкану не пагражае ніякі крах, а журналісцкія высновы нагадваюць хутчэй сенсацыйныя раманы, а не рэчаіснасць, - заявіў кіраўнік Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду (APSA).

Біскуп Нунцыа Галанціна патлумачыў, што маёмасць, якой кіруе яго Дыкастэрыя, паходзіць у асноўным з ахвяраванняў вернікаў з усяго свету. Акрамя таго, у 1929 г. Італія ў сілу Латэранскіх пагадненняў і Фінансавай канвенцыі пералічыла Дзяржаве Ватыкан пэўную суму, звязаную з вырашэннем так званага “Рымскага пытання”. Яе частку Пій XI вырашыў укласці ў нерухомыя і рухомыя аб’екты і загадаў ажыццяўляць інвестыцыі не толькі ў Італіі, але і ў іншых краінах.

“[Такім чынам, фонд не звязаны з спекуляцыяй – гэта спосаб забяспечыць Касцёлу свабоду ў выкананні місіі, а таксама далейшае развіццё ў будучыні]”

, - патлумачыў іерарх у інтэрв’ю для Avvenire. Ён нагадаў, што ў Ватыкане няма ні падатковай, ні мытнай сістэмы, няма дзяржаўнай запазычанасці. Яго ВУП, калі можна так назваць, заснаваны выключна на даходах ад уласнасці (у тым ліку Ватыканскіх музеяў) і на ахвяраваннях вернікаў і дыяцэзій.

Біскуп Галанціна падкрэсліў, што ў 2018 г. бюджэт яго ўстановы быў закрыты з прыбыткам у 22 мільёны еўра. Аднак узнікла неабходнасць надзвычайнага ўмяшання для захавання дзейнасці каталіцкай бальніцы і працоўных месцаў у ёй, што прывяло да адмоўнага сальда. Ён дадаў, што ў Адміністрацыі маёмасці няма сакрэтных і зашыфраваных банкаўскіх рахункаў: выключна рахункі дыкастэрый Святога Пасаду і звязаных з імі юрыдычных асоб, а таксама ватыканскага Губернатарату.

Біскуп Галанціна заўважыў, што некаторыя хочуць каб, з аднаго боку, у Касцёла нічога не было, а з іншага, каб ён забяспечваў належную аплату сваіх супрацоўнікаў і адказваў на шматлікія патрэбы. “Відавочна, што гэта не можа быць так”, - падкрэсліў ён. Іерарх лічыць, што Святому Пасаду трэба скараціць выдаткі на персанал і матэрыялы, і гэта ўжо робіцца з вялікай асцярогай і ўважлівасцю.

“[Таму няма сэнсу турбавацца пра гіпатэтычную неплацежаздольнасць. Мы, хутчэй, гаворым пра рэальнасць, дзе мы разумеем, што неабходнае скарачэнне выдаткаў. Так адбываецца і ў добрай сям’і, і ў сур’ёзнай дзяржаве]”

, - растлумачыў старшыня Адміністрацыі маёмасці.

Іерарх нагадаў, што ў межах Ватыкана дзейнічаюць дзве асноўныя структуры: Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан. У той час як першая традыцыйна фіксуе дэфіцыт, другая мае прафіцытны бюджэт. Ён заўважыў, што ў адміністраванні яго дыкастэрыі 2400 кватэр, галоўным чынам у Рыме і Кастэль Гандольфа, і 1600 крам і офісаў. Тыя, што не прыносяць прыбытку, прызначаны для супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў, у асноўным як жыллё.

Нарэшце, біскуп Галанціна цвёрда выступіў супраць меркавання, што існуе канфлікт паміж Папам, які імкнецца да рэформаў, і курыялістамі, якія ім супрацьстаяць. “Мы ўвесь час працуем над збалансаваннем даходаў і выдаткаў, і таму спрабуем рабіць менавіта тое, што хоча Папа”, - заключыў іерарх, і заклікаў успрымаць іншую інтэрпрэтацыю, як абсалютна выдуманы падыход да рэальнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2019, 13:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930