Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
На ўручэнні “Прэміі Ратцынгера”. Архіўнае фота На ўручэнні “Прэміі Ратцынгера”. Архіўнае фота  (© Servizio Fotografico L'Osservatore Romano)

“Прэмію Ратцынгера” атрымаюць канадзец і буркініец

Міжнародная знакамітасць – Чарльз Маргрэйв Тэйлар і афрыканскі тэолаг Поль Бэрэ сталі лаўрэатамі сёлетняй “Прэміі Ратцынгера”. Іх прапанаваў Навуковы камітэт узнагароды, а зацвердзіў Францішак.

87-гадовы канадзец Тэйлар найбольш вядомы сваімі даследаваннямі, якія тычацца камунітарызму, касмапалітызму і ўзаемасувязі паміж рэлігіяй і сучаснасцю, у прыватнасці тэмы секулярызацыі, у якой ён лічыцца адным з самых аўтарытэтных экспертаў. Ён – католік, удзельнічаў у ватыканскай ініцыятыве “Падворак язычнікаў”.

53-гадовы Поль Бэрэ, езуіт, родам з Буркіна-Фасо. Ён ініцыяваў некалькі важных праектаў па развіцці тэалогіі ў Афрыцы, працаваў экспертам на некалькіх Сінодах Біскупаў і быў кансультантам Генеральнага Сакратарыята Сінода. З’яўляецца членам Міжнароднай камісіі па дыялогу з Англіканскай Царквой, розных аб’яднанняў тэолагаў, у тым ліку, Асацыяцыі афрыканскіх тэолагаў і Панаафрыканскай асацыяцыі каталіцкіх экзегетаў.

У навуковы камітэт “Прэміі імя Ёзэфа Ратцынгера” ўваходзяць кардыналы Анджэла Амата, Курт Кох, Луіс Франсіска Ладарыя, Джанфранка Равазі і біскуп Рудольф Водэрхольцэр, пастыр Рэгенсбургскай дыяцэзіі.

“Ватыканскі фонд імя Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”, які з’яўляецца ініцыятарам узнагароды, устанавіў сам Пантыфік і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць Фонд і дабрачынцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2019, 12:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930