Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Des Helden Weltflucht und Vollendung
Расклад Падкасты
Павел VI назірае за місіяй "Апалон-11" Павел VI назірае за місіяй "Апалон-11" 

Павел VI і першая ў гісторыі высадка чалавека на Месяц

50 гадоў таму адбылася першая ў гісторыі высадка чалавека на паверхню іншага нябеснага цела. 20 ліпеня 1969 г. амерыканскія астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын пасадзілі касмічны карабель на паверхню Месяца.

За місіяй “Апалон-11”, у рамках якой адбылася гістарычная падзея, уважліва сачыў тагачасны Папа – Павел VI. Яшчэ 13 ліпеня – за тры дні да вылету экіпажа з касмічнага цэнтра імя Джона Кенэдзі ў Фларыдзе – ён выказаў захапленне чалавечым геніем, дзякуючы якому “фантастыка становіцца рэальнасцю”.

“Чалавек, Божае стварэнне, нават больш, чым таямнічы Месяц, раскрывае сябе ў цэнтры гэтага прадпрыемства. Ён паказвае сябе гігантам. Ён паказвае сябе боскім, але не сам па сабе, а ў сілу свайго пачатку і прызначэння. Пашана чалавеку, пашана яго годнасці, яго духу, яго жыццю!”, - казаў Папа падчас малітвы “Анёл Панскі”.

За некалькі гадзін да таго як астранаўты ступілі на паверхню Месяца Павел VI таксама сустракаўся з вернікамі на малітве. У сваёй медытацыі ён заклікаў разважаць аб значэнні падзеі, аб космасе, “які адкрываецца перад намі ў сваім маўклівым, таямнічым абліччы”.

“Паразважаем добра аб прагрэсе (...). Гэта праўда, што тэхніка звыш усялякіх межаў памнажае эфектыўнасць чалавека; але ці заўсёды гэта эфектыўнасць будзе яму на карысць?”, - спытаў Пантыфік і сам адказаў на гэта пытанне: “Усё залежыць ад сэрца чалавека”.

Аўдыенцыя Паўла VI для экіпажу касмічнай місіі "Апалон-11"
Аўдыенцыя Паўла VI для экіпажу касмічнай місіі "Апалон-11"

За пасадкай на Месяц сачылі мільёны людзей ва ўсім свеце. У гэты гістарычны дзень Павел VI знаходзіўся ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Пасля візіту ў папскую абсерваторыю ён сеў перад экранам тэлевізару і ўважліва назіраў за тым, што адбывалася ў тысячах кіламетраў над зямлёй. У пэўны момант Святы Айцец узняў рукі і благаславіў астранаўтаў.

Благаславіць даследчыкаў космасу асабіста Пантыфік меў магчымасць праз тры месяцы пасля заканчэння іх касмічнай місіі. 16 кастрычніка 1969 г. Ніл Армстранг, Эдвін Олдрын і Майкл Колінз былі прыняты ім на аўдыенцыі ў Ватыкане. У якасці дару Пантыфіку яны прывезлі некалькі месячных камянёў і сцяг Ватыкана, які бралі з сабой у космас. Яны захоўваюцца сёння ў Ватыканскіх музеях. Павел VI, у сваю чаргу, падарыў астранаўтам керамічныя скульптуркі самых знакамітых пажарожнікаў у свеце – евангельскіх мудрацоў, якія былі сярод першых, хто прыйшоў пакланіцца Хрысту.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

20 ліпеня 2019, 10:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031