Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар пра візіт Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію

Францішак прыбудзе ў Балгарыю і Паўночную Македонію як носьбіт міру, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю для Vatican News, якое даў напярэдадні папскай пілігрымкі.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца заўважыў, што галоўнай тэмай папскага візіту ў Балгарыю будзе мір. Пра гэта нагадвае і дэвіз падарожжа: “Pacem in terris” – “Мір на зямлі”.

Францішак будзе заклікаць да міру праз умацаванне яго фундаментаў, якімі з’яўляюцца праўда, справядлівасць, свабода і любоў, а таксама да яго будавання, праз сяброўства, лагоднасць, прыязнасць, сустрэчу з іншымі людзьмі, падкрэсліванне таго, што яднае, а не раздзяляе. Гэта адпавядае вучэнню і дзейнасці св. Яна ХХІІІ, у памяць аб якім адбудзецца падарожжа.

Інтэрв'ю з кардыналам Пьетра Паралінам

Важнае значэнне будзе мець таксама экуменічны аспект, паколькі Балгарыя – гэта месца евангелізацыйнай дзейнасці святых Кірыла і Мятода. Фундаментальным заданнем хрысціян з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля, але варта памятаць, што плённасць евангелізацыі залежыць ад таго, наколькі хрысціяне здолеюць быць адзінымі і разам прапаведваць Слова збаўлення, даручанае ім Панам, сказаў кардынал Паралін.

Візіт у Паўночную Македонію пройдзе пад знакам харызмату ўраджэнкі гэтай зямлі – св. Маці Тэрэзы. У сувязі з гэтым Папа безумоўна будзе заклікаць да канкрэтнай міласэрнай любові, увагі да бедных і дапамогі ім, каб маглі выбрацца са свайго гаротнага стану, перакананы ватыканскі іерарх.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 мая 2019, 15:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930