Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem aeternam (Andante molto tranquillo)
Расклад Падкасты
Паштовая марка да 100-годдзя аднаўлення дыпстасункаў паміж Святым Пасадам Польшчай Паштовая марка да 100-годдзя аднаўлення дыпстасункаў паміж Святым Пасадам Польшчай 

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку. Падзею прымеркавалі да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польскай Рэспублікай.

Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ў Ватыкане.

У верхняй частцы маркі ёсць надпіс: “100-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польшчай”, па баках ад якога знаходзяцца выявы дзяржаўных гербаў.

Марка была распрацавана італьянскім мастаком Стэфана Моры. Эмісія запланавана на 29 сакавіка 2019 г.

Гісторыя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польшчай пачынаецца ў 1555 г., калі ў Варшаву прыбыў першы афіцыйны дыпламатычны прадстаўнік Папы ў рангу нунцыя. На пачатку ХVII ст. паміж бакамі быў заключаны першы канкардат, але ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржава перастала існаваць. У 1918 г. Польшча аднавіла незалежнасць, а ў 1919 г. і дыпламатычныя стасункі са Святым Пасадам.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 сакавіка 2019, 11:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930