Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пергаменты з папскім благаслаўленнем – цяпер онлайн

Пергаменты з папскім благаслаўленнем з нагоды хросту, шлюбу, пасвячэння, юбілеяў і іншых значных падзей цяпер можна замовіць праз інтэрнэт. Апостальская элемазінарыя запусціла новы вэб-сайт.

Зацікаўленая асоба можа выбраць адзін з 25 мадэляў пергаменту, на якім друкуецца тэкст папскага благаслаўлення. Праз новы сайт можна накіраваць запыт і ўнесці суму ахвяравання, якую дыкастэрыя ад імя Святога Айца накіруе на дапамогу бедным.

Прынцыпы працы Апостальскай элемазінарыі і яе кіраўніка ўпершыню сфармулаваў папа Грыгорый X ў канцы ХІІІ ст. Да сённяшняга дня Папскі элемазінарый атрымлівае годнасць арцыбіскупа і належыць да так званай Папскай сям’і, дзякуючы чаму ўдзельнічае ва ўсіх літургічных цырымоніях і афіцыйных аўдыенцыях з удзелам Пантыфіка.

Папа Леў XIII, з мэтай аблегчыць збор сродкаў для дзейнасці Элемазінарыі, упаўнаважыў яе кіраўніка ад яго імя ўдзяляць апостальскае благаслаўленне і адлюстроўваць гэта на адмысловым пергаменце, аб аўтэнтычнасці якога сведчыць подпіс і пячатка дыкастэрыі.

Кошт папскага благаслаўлення ўключае: матэрыял, падрыхтоўку, дастаўку і ахвяру, прызначаную для дабрачынных ініцыятыў Папы. Усе прыбыткі Элемазінарыі, у першую чаргу ахвяраванні, звязаныя з выдачай пергаментаў з папскім благаслаўленнем, накіроўваюцца на дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы. Мноства такіх асоб кожны дзень звяртаюцца да Святога Айца з просьбай аб фінансавай дапамозе.

Нядаўна Элемазінарыя адкрыла новы медыка-санітарны пункт “Маці Міласэрнасці”, які размясціўся прама пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Установа стала падарункам Пантыфіка для бяздомных і пілігрымаў, якія цяпер маюць магчымасць атрымаць першую медыцынскую дапамогу.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 сакавіка 2019, 13:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930