Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кс. Фэдэрыка Ламбардзі Кс. Фэдэрыка Ламбардзі 

Кс. Ламбардзі пра справу былога кардынала МакКарыка

Рашэнне Святога Пасаду аб пазбаўленні духоўнага сану былога кардынала Тэадора МакКарыка - гэта бачны знак волі Касцёла ў барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Былы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы сказаў для італьянскага тэлебачання “TG1”, што “дэкрэт аб пазбаўленні духоўнага сану былога кардынала МакКарыка, арцыбіскупа Вашынгтонскага на пенсіі, сумная навіна, таму што гэта публічнае і канчатковае асуджэнне Касцёлам сур’ёзных і нягодных духоўнае паслугі ўчынкаў МакКарыка. Напярэдадні вельмі важнае сустрэчы у Ватыкане на тэму абароны правоў непаўналетніх і барацьбы з усялякімі формамі сексуальнага выкарыстання, пачынаючы ад прадстаўнікоў Касцёла і асоб, якія выконваюць у ім адказныя пасады, гэта незвычайна моцны сігнал Касцёла адносна яснасці і рашучасці, без палёгкі для нікога ў гэтым пытанні”

“Тое, што ўчынікў МакКарык гэта вельмі сёр’ёзнае і абсалютна нязгоднае са служэннем святара і біскупа. З гэтым у ніякі спосаб немагчыма пагадзіцца і пра гэта трэба адважна гаварыць”, - сказаў шматгадовы афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Кс. Фэдэрыка Ламбадзі з’яўляецца старшынёй адміністрацыйнай рады “Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”. З 2006 па 2016 гг. ён быў кіраўніком Залы Друку Апостальскай Сталіцы. З 1990 па 2016 гг. Генеральны дырэктарам Ватыканскага радыё, а з 2001 па 2013 гг. – дырэктарам Ватыканскага тэлецэнтра.

Ян Мойсік

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лютага 2019, 13:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031