Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Паралін суправаджае Папу падчас паездкі ў ААЭ Кардынал Паралін суправаджае Папу падчас паездкі ў ААЭ 

Кардынал Дзяржсакратар: Эміраты – мост паміж Усходам і Захадам

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з’яўляюцца мостам паміж Усходам і Захадам, краінай шматкультурнай, шматнацыянальнай і шматканфесійнай, - заўважыў у кантэксце візіту Папы кардынал Пьетра Паралін.

Паводле Дзяржсакратара Яго Святасці, Францішак шле ўсім лідарам і паслядоўнікам розных рэлігій запрашэнне да агульнай працы на карысць адзінства, міру і гармоніі ў свеце. Ён заахвочвае знайсці карані нашага братэрства і заняць цвёрдую пазіцыю супраць усіх форм фундаменталізму і радыкалізму, якія прыводзяць да канфліктаў і варожасці.

Кардынал Паралін заўважыў, што Рымскі Пантыфік упершыню ступіў на зямлю Аравійскага паўвострава, каб адкрыць новую главу ў гісторыі адносін паміж рэлігіямі. “Я перакананы, што міжрэлігійная сустрэча будзе мець прынцыповае значэнне, таму што яшчэ раз розныя рэлігіі збіраюцца разам, каб пацвердзіць пасланне ўсеагульнага братэрства. Мы ўсе браты, у нас тая ж годнасць, мы маем адны і тыя ж правы і абавязкі, мы дзеці аднаго Айца, Які ў нябёсах. Гаворка ідзе аб пошуку каранёў нашага братэрства, якое вынікае з нашай прыналежнасці да адной чалавечай сям’і”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Вельмі важным момантам Апостальскага візіту стала св. Імша, якую Папа ўзначаліў у Абу-Дабі. Кардынал Паралін адзначыў, што ў Эміратах жывуць шматлікія хрысціяне. Яны прыехалі з розных краін свету, паколькі тут знайшлі магчымасці працы.

“Спадзяёмся, што хрысціяне, якія тут прысутнічаюць, змогуць унесці свой уклад у пабудову мясцовага грамадства, і ў больш агульным плане, у мір і паяднанне ў свеце”, - заўважыў іерарх.

“Нашым братам і сёстрам, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі і ахвяруюць сабой, каб магчы вызнаваць сваю веру, я хачу сказаць, што мы блізкія да іх, што адчуваем духоўную сувязь глыбокага хрысціянскага братэрства і робім усё, каб дапамагчы, выкарыстоўваючы любыя сродкі, якія маем у наяўнасці”, - дадаў бліжэйшы супрацоўнік Папы.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лютага 2019, 11:45
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031