Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Pan and The Birds
Расклад Падкасты
Плакат форума “Бог тут больш не жыве?” Плакат форума “Бог тут больш не жыве?” 

Ватыканская дыскусія аб “непатрэбных” касцёлах

Знакам часу ў выпадку храмаў Заходняй Еўропы, з’яўляецца змена іх прызначэння. Закінутыя і непатрэбныя вернікам, яны становяцца аб’ектамі публічнага ўжытку.

Ідэя заключаецца ў тым, каб касцёлы не ператваралі ў піцэрыі або начныя клубы, як гэта ўжо адбывалася, лічыць старшыня Папскай рады па культуры. Ён выступіў на ватыканскай канферэнцыі “Бог тут больш не жыве?”, прысвечаная змене функцый зачыненых касцёлаў.

На думку кардынала Джанфранка Равазі, трэба разумець, што вернікі становяцца меншасцю ў заходнім грамадстве, хоць некаторыя іерархі і не хочуць прызнаваць гэтага. Там сёння пануе абыякавасць і адсутнасць цікавасці да рэлігіі. Гэта галоўная праблема секулярызацыі і секулярызму, хоць гаворка і не ідзе пра адмову ад сакральнага і трансцэндэнтнага. Тут, не дэманстрацыя нежадання, а хутчэй форма рэлігійнай апатыі.

Па словах ватыканскага іерарха, мы стаім сёння перад магчымым выбарам аднаго з двух шляхоў: першы – абмежавацца да суб’ектывізму і дазваляць амаль усё, як робяць пратэстанцкія супольнасці, зыходзячы з меркавання, што лепш мінімум, чым нічога; другі – гэта захаванне керыгмы веры, Дзесяці Запаведзяў, Нагорнага казання, праўды, жыцця і смерці, як рабіў гэта св. Павел на Арэапагу, прымаючы пад увагу магчымасць няўдачы.

У новай сітуацыі, Касцёл можа заставацца месцам не столькі сакральным, колькі святым: святымі з’яўляюцца людзі. Але калі храм застаецца без людзей, гэта не значыць, што ён можа быць апаганены, падкрэсліў старшыня Папскай рады па культуры.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 снежня 2018, 13:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930