Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота (Reuters) Ілюстрацыйнае фота (Reuters) 

Святы Пасад стварае Службу каталіцкага харызматычнага абнаўлення

“CHARIS” – такую назву будзе насіць новая Служба каталіцкага харызматычнага абнаўлення, статут якой будзе зацверджаны 8 снежня 2018 г. Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Згодна з пажаданнем Папы, Служба заменіць дзве структуры, якія дагэтуль каардынавалі дзейнасць харызматычнага руха ў Касцёле: Міжнарожнае каталіцкае служэнне харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Service) і Каталіцкае брацтва саюза харызматычных супольнасцей і асацыяцый (Fraternity of Charismatic Covenant Communities and Fellowships).

Статут Службы будзе зацверджаны “ad experimentum” – на выпрабавальны тэрмін, – і ўвойдзе ў сілу 9 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. Адначасова спыняць сваё існаванне дзве ўзгаданыя вышэй структуры. Іх маёмасць пяройдзе ў распараджэнне “CHARIS”, каб забяспечыць яе неабходнымі рэсурсамі для выкананні місіі, пажаданай Святым Айцом.

“CHARIS” будзе знаходзіцца на службе ўсяго руху каталіцкага харызматычнага абнаўлення, які ў паведамленні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця называецца “струменем ласкі”. Структура не будзе органам улады. Кожная форма харызматычнага абнаўлення застанецца пад той касцёльнай юрысдыкцыяй, пад якой знаходзіцца зараз, з захаваннем уласнай тоеснасці. У той жа час яна зможа карыстацца дапамогай Службы для выканання сваёй місіі.

Святы Пасад таксама прызначыць кіраўніцтва “CHARIS”: мадэратара, васемнаццаць членаў і Касцёльнага асістэнта на першы трохгадовы тэрмін. Мадэратарам структуры стане прафесар Жан-Люк Моэнс з Бельгіі, Касцёльным асістэнтам – айцец Раньера Канталамеса, італьянскій капуцын і прапаведнік Папскага дома. Яе членамі будуць прадстаўнікі харызматычнага руха з розных частак свету. Усе яны прыступяць да выканання сваіх абавязкаў з моманту ўваходу ў сілу статута Службы.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лістапада 2018, 12:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930