Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Già la mensa è preparata
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН у Нью-Ёрку Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН у Нью-Ёрку 

Святы Пасад у ААН пра тэрарызм, кіберзлачыннасць і наркатрафік

Святы Пасад рашуча асуджае тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах. Ніякія ідэалагічныя, палітычныя, філасофскія, расавыя, этнічныя ці рэлігійныя прычыны не могуць яго апраўдаць.

Гэта думка прагучала падчас выступленняў арцыбіскупа Бернардзіта Аусы на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў міжнародную супольнасць прыняць эфектыўныя меры для прадухілення вярбоўкі, навучання і фінансавання патэнцыйных тэрарыстаў, а таксама здзяйснення тэрарыстычных актаў. Асаблівая ўвага павінна быць звернута на радыкалізацыю моладзі праз СМІ і кібер-тэхналогіі.

Сродкі бяспекі і ваенныя метады ніколі не будуць дастатковымі для барацьбы з тэрарызмам. Патрэбны кантроль за выкананнем правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права. Захаванне асноватворных прынцыпаў справядлівасці дапаможа заваяваць давер суполак, дзе тэрарыстычныя арганізацыі шырока распаўсюджаны. Ключом да прадухілення тэрарызму ў доўгатэрміновай перспектыве з’яўляецца інтэгральнае развіццё чалавека, гуманітарны і эканамічны прагрэс.

Але нават цалкам развітае грамадства не можа застрахавацца ад тэрарызму, калі тэрарыстычная прапаганда лёгка даступная ў інтэрнэце, заўважыў ватыканскі дыпламат. Талерантнасць і дыялог паміж цывілізацыямі, умацаванне міжканфесійнага і міжкультурнага ўзаемаразумення таксама спрыяюць прадухіленню тэрарызму.

Святы Пасад занепакоены ростам кіберзлачыннасці і яе эвалюцыяй. Не можна недаацэньваць велізарнай шкоды, якую яна прычыняе дзецям і падлеткам. Патрэбна ўсведамленне сур’ёзнасці праблемы, прыняцце адпаведнага заканадаўства, прыцягненне да адказнасці кіберзлачынцаў.

Арцыбіскуп Ауса звярнуў увагу на пастаянны рост злоўжывання наркотыкамі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Яшчэ большую занепакоенасць Святога Пасаду выклікае абыякавасць грамадскай думкі і меркаванне, што дэкрыміналізацыя наркотыкаў – гэта лепшы спосаб для барацьбы з іх незаконным гандлем. У такім падыходзе абсалютна адсутнічае разуменне сур’ёзнасці наступстваў для ахвяр.

Барацьба з наркотыкамі, кіберзлачыннасцю і іншай арганізаванай злачыннай дзейнасцю павінны быць выйграна, падкрэсліў ватыканскі дыпламат. Хоць гэта цяжкая бітва, удзел у ёй, гэта абарона ўсёй чалавечай сям’і, нагадаў ён думку папы Францішка.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 кастрычніка 2018, 13:12
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031