Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з новым Субстытутам па агульных справах Папа падчас сустрэчы з новым Субстытутам па агульных справах 

Папа прадставіў новага Субстытута па агульных справах

Папа прадставіў супрацоўнікам Дзяржаўнага Сакратарыяту новага Субстытута па агульных справах, арцыбіскупа Эдгара Пэна Пара, які прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 15 кастрычніка 2018 г.

Святы Айцец, якога суправаджаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, прадставіў іерарха супрацоўнікам усіх трох секцый галоўнага ведамства Апостальскай Сталіцы. Сустрэча прайшла ў бібліятэцы Дзяржаўнага Сакратарыяту.

58-гадовы арцыбіскуп Эдгар Пэна Пара быў прызначаны Субстытутам па агульных справах 15 жніўня. Ён змяніў на гэтай пасадзе кардынала Джавані Анджэла Бэчу, які ўзначаліў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі.

Новы намеснік Дзяржсакратара паходзіць з Венесуэлы. Ён нарадзіўся ў Маракайба 6 сакавіка 1960 г. Паступіў на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы 1 красавіка 1993 г. Працаваў у нунцыятурах у Кеніі, Югаславіі, Паўднёвай Афрыцы, Гандурасе, Мексіцы, пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. З 2001 па 2014 гг. быў нунцыем у Пакістане, а з 2015 г. – у Мазамбіку. Размаўляе на іспанскай, італьянскай, англійскай, французскай, партугальскай і сербска-харвацкай мовах.

Субстытут з’яўляецца адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы. Нягледзячы на тое, што гэта не сцісла дыпламатычная пасада, на яе, як правіла, выбіраюць асобу з ліку дыпламатычнага персаналу.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 кастрычніка 2018, 15:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930