Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tambourins I e II
Расклад Падкасты
Кардынал Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр Кардынал Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр 

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння падвёў вынікі году працы

Аб працы Кангрэгацыі Веравучэння, праблемах, з якімі яна сутыкаецца, і аб Міжнароднай тэалагічнай камісіі распавёў ватыканскай “L’Osservatore Romano” прэфект дыкастэрыі, кардынал Луіс Ладарыя.

Такім чынам іерарх падвёў вынікі году працы ў якасці кіраўніка гэтай самай важнай структуры Рымскай курыі.

Езуіт адзначыў, што ў апошнія дзесяцігоддзі ў Міжнароднай тэалагічнай камісіі з’явіліся шматлікія эксперты з па-за межаў еўрапейскага кантынента. У яе склад былі ўключаны жанчыны, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у працу структуры. Ён дадаў, што члены камісіі абіраюцца не па прыкмеце полу, але па здольнасці і кампетэнцыі.

Спасылаючыся на працу Кангрэгацыі Веравучэння, прэфект заўважыў, што яна сканцэнтравана ў асноўным на пытаннях, якія тычацца эклезіялогіі, свабоды веравызнання, сакрамэнтаў. Яе задача, не толькі ў абароне веры, але і ў яе распаўсюджванне. Да гэтага, з 2008 г. кардынал Ладарыя быў сакратаром дыкастэрыі, і добра ведае яе знутры.

Іерарх прызнаў, што ў апошні час Кангрэгацыя сур’ёзна займаецца пытаннямі, якія тычацца сексуальных злоўжыванняў з боку духавенства. Яе місія складаецца ў тым, каб даследаваць і даць ацэнку названым выпадкам.

“Я хацеў бы адзначыць, што многія справы, якія прыходзяць у нашу дыкастэрыю, і якія адносяцца да злоўжыванняў адносна непаўналетніх, тычацца сітуацый, які мелі месца дзесяцігоддзі таму. Гэта можа даць надзею на тое, што перш за ўсё гаворка ідзе аб праблемах мінулага, але мы не ўпэўненыя, што гэта так”, - прызнаўся кіраўнік Кангрэгацыі.

Іспанскі кардынал таксама падкрэсліў сур’ёзную неабходнасць рэлігійнай адукацыі вернікаў. Ён адзначыў, што многія з іх не прайшлі добрай катэхізацыі і сёння патрабуюць усебаковай фармацыі. Аб тэрміновай неабходнасці гэтага сведчыць секулярызацыя, якая ў апошнія дзесяцігоддзі моцна ступіла наперад. Гэта патрэба існуе асабліва ў еўрапейскіх краінах. Хоць надзеяй напаўняе той факт, што, асабліва ў Азіі і Афрыцы, актыўна і хутка развіваецца хрысціянскае жыццё і расце колькасці пакліканняў.

74-гадовы кардынал Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, іспанскі езуіт, які кіруе Кангрэгацыяй Веравучэння з 1 ліпеня 2017 г. Раней, з 9 ліпеня 2008 г., быў сакратаром дыкастэрыі. Адначасова з’яўляецца старшынёй Міжнароднай тэалагічнай камісіі, Папскай біблійнай камісіі і Папскай камісіі “Ecclesia Dei”. Ён выкладае ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. Папа Францішак далучыў іерарха да Калегіі кардыналаў 28 чэрвеня 2018 г.

Кангрэгацыя Веравучэння (лац. Congregatio pro Doctrina Fidei) – самая старажытная і галоўная дыкастэрыя Рымскай курыі, заданнем якой з’яўляецца назіранне за чысцінёй дактрыны і маралі Каталіцкага Касцёла. У апостальскай канстытуцыі Яна Паўла II “Pastor Bonus” ад 28 чэрвеня 1988 г. гаворыцца, што абавязак Кангрэгацыі Веравучэння складаецца ў тым, каб пашыраць і ахоўваць дактрыну веры і маралі паўсюдна ў каталіцкім свеце. Па гэтай прычыне ўсё, што любым чынам тычыцца такіх пытанняў, знаходзіцца ў межах яе кампетэнцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 жніўня 2018, 11:44
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031