Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад віншуе мусульман з пачаткам Рамадана

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу распаўсюдзіла афіцыйнае пасланне да ўсіх вызнаўцаў ісламу ў сувязі з распачатым 16 мая 2018 г. месяцам Рамадан.

“Разважанні, якімі б мы хацелі падзяліцца з вамі з гэтай нагоды, датычаць надзённага пытання стасункаў паміж хрысціянамі і мусульманамі – неабходнасці пераходу ад саперніцтва да супрацоўніцтва”, - гаворыцца ў лісце за подпісам кардынала Жан-Луі Тарана, старшыні ўзгаданай ватыканскай структуры.

Дух спаборніцтва, якім у мінулым былі занадта часта пазначаны адносіны паміж вызнаўцамі дзвюх рэлігій, прывёў да шэрагу негатыўных наступстваў – зайздрасці, узаемных абвінавачванняў, напружанасці і нават жорсткіх сутычак па прычыне інструменталізацыі рэлігій асобнымі палітычнымі рухамі для дасягнення ўласных інтарэсаў, сцвярджаецца ў пасланні.

“[Менавіта “рэлігійная канкурэнцыя” пакінула негатыўны адбітак на абліччы рэлігій і іх вызнаўцах, спарадзіўшы ідэю, нібы яны з’яўляюцца крыніцай напружанасці і жорсткасці, а не супакою]”

- гаворыцца ў дакуменце.

Для выхаду з гэтай сітуацыі, Папская рада па міжрэлігійным дыялогу заклікае памятаць пра маральныя і рэлігійныя каштоўнасці, якія падзяляюць паслядоўнікі хрысціянства і ісламу. Вызнаючы тое агульнае, што маем, і дэманструючы павагу да існуючых адметнасцей, мы можам залажыць з яшчэ большай трываласцю моцны падмурак для мірных стасункаў і супрацоўніцтва на карысць агульнага дабра і, асабліва, найбольш патрабуючых, гаворыцца ў паведамленні.

Братэрскія адносіны, сумесная праца і ўзаемная павага стануць сапраўдным “праслаўленнем Усемагутнага Бога і спрыяннем гармоніі ў грамадстве, якое з часам становіцца ўсё больш шматэтнічным, шматрэлігійным і шматкультурным”, выказаў прадстаўнік Святога Пасаду.

18 мая 2018, 13:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930