Пошук

Музей наратыўнага мастацтва Лукаса (Lucas Museum of Narrative Art) у Лос-Анджэлесе Музей наратыўнага мастацтва Лукаса (Lucas Museum of Narrative Art) у Лос-Анджэлесе  (https://vaticanstate.va/it/novita/4446-sei-riproduzioni-dei-capolavori-d-arte-dei-musei-vaticani-in-mostra-nel-nuovo-lucas-museum-of-narrative-art-di-los-angeles.html)

Шэдэўры Ватыканскіх музеяў – у новым музеі Лос-Анджэлеса

Рэпрадукцыі шэдэўраў з калекцыі Ватыканскіх музеяў сталі часткай экспазіцыі новага музея Джорджа Лукаса ў Лос-Анджэлесе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Музеі наратыўнага мастацтва Лукаса (Lucas Museum of Narrative Art) у Лос-Анджэлесе можна ўбачыць рэпрадукцыі "Страшнага суда", "Стварэння Адама" і сцэны "Першародны грэх і выгнанне з зямнога раю" Мікеланджэла Буанароці. Тут таксама паказваюць фрэску Рафаэля Санці "Афінская школа", а таксама статуі Апалона Бельведэрскага і Аўгуста з Прыма-Порты. Фрэскі прадстаўлены на двухмерных светлавых панэлях, а скульптуры – у выглядзе трохмерных галаграфічных экспазіцый.

Перад адкрыццём Музея гэтую частку экспазіцыі наведалі старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан сястра Рафаэла Петрыні і арцыбіскуп Чыкагскі кардынал Блэйз Сьюпіч. Іх сустрэлі заснавальнікі “Lucas Museum” Джордж Лукас і Меладзі Хобсан, якія таксама суправаджалі гасцей падчас наведвання. Музей прысвечаны візуальнаму аповеду і даследуе, як вобразы ўздзейнічаюць на калектыўную памяць і фарміруюць яе.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця “Lucas Museum” адбудзецца 19 верасня 2026 года, а 22 верасня 2026 года ён адчыніцца для наведвальнікаў.
 

26 жніўня 2026, 11:25