Касцёл Хросту Пана ў Аль-Махтасе на ўсходнім беразе ракі Ярдан Касцёл Хросту Пана ў Аль-Махтасе на ўсходнім беразе ракі Ярдан  (AFP or licensors)

Іарданія рыхтуе новыя праекты да Юбілею хросту Езуса

У Іарданіі працягваецца падрыхтоўка да 2000-годдзя хросту Езуса, які традыцыйна звязваюць з месцам Аль-Махтас на беразе Ярдана.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 2030 годзе адзначаць 2000 гадоў ад традыцыйна прынятай даты хросту Езуса Янам Хрысціцелем. Паводле традыцыі, гэтая падзея адбылася ў месцы, якое сёння знаходзіцца на тэрыторыі Аль-Махтас у Іарданіі.

10 жніўня 2026 года адбылося першае пасяджэнне Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы святкавання 2000-годдзя хросту Езуса Хрыста пад старшынствам прэм'ер-міністра Іарданіі Джафара Хасана.

Камітэт аб'ядноўвае міністраў, прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей, мясцовых жыхароў і адпаведных устаноў. Падчас пасяджэння Хасан падкрэсліў неабходнасць неадкладна пачаць падрыхтоўку ў адпаведнасці з указаннямі караля Абдалы II і ў падтрымку ініцыятывы Рады кіраўнікоў Цэркваў Іарданіі. Ён адзначыў гістарычнае і рэлігійнае значэнне краіны, яе ролю як месца хрысціянскіх паломніцтваў, а таксама пасланне суіснавання, павагі да іншых, міру, любові і братэрства.

Асобна абмеркавалі планы Фонду развіцця тэрыторый, прылеглых да месца хросту. Сярод праектаў – комплексная вёска для хрысціянскіх пілігрымаў і наведвальнікаў, музей, прысвечаны хросту Езуса Хрыста, зялёны калідор і мадэрнізацыя інфраструктуры ў месцы хросту.

Удзельнікі таксама прапанавалі стварыць спецыялізаваныя падкамітэты для нагляду за рэалізацыяй асобных праектаў з удзелам экспертаў і спецыялістаў.
 

11 жніўня 2026, 10:15