Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2020 SINCHAI B)

Біскупы Ціхаакіянскага рэгіёну аб небяспецы марской здабычы

Біскупы Ціхаакіянскага рэгіёну заклікалі да асцярожнасці ў пытанні прамысловай здабычы карысных выкапняў з марскога дна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

10 жніўня 2026 года епіскапат Ціхаакіянскага рэгіёну апублікаваў пастырскае пасланне на тэму прамысловай здабычы карысных выкапняў з марскога дна. Як паведамляе Дэбора Кастэлана Любоў з англійскай рэдакцыі “Vatican News”, іерархі заклікалі адказных за такія рашэнні дзейнічаць "з мудрасцю, празрыстасцю, пакорай і шчырым клопатам пра агульнае дабро".

У пасланні адзначаецца, што камерцыйная здабыча ў рэгіёне становіцца ўсё больш і больш рэальнай перспектывай. Для такой дзейнасці разглядаюцца вялікія ўчасткі марскога дна, у тым ліку 33 мільёна акраў у водах вакол Амерыканскага Самоа і тэрыторыі каля Марыянскай упадзіны. Біскупы нагадалі, што рэсурсы стварэння давераныя не толькі цяперашняму пакаленню, але і наступным.

Асаблівую занепакоенасць выклікае недахоп навуковых ведаў пра марскія глыбіні – адну з найменш даследаваных экасістэм Зямлі. Епіскапат Ціхаакіянскага рэгіёну падкрэсліў: "Калі існуе рэальная магчымасць сур'ёзнай або незваротнай шкоды, адсутнасць поўнай навуковай пэўнасці ніколі не павінна станавіцца апраўданнем для дзеянняў без належнай асцярожнасці". Іерархі заклікалі пачакаць пераканаўчых доказаў таго, што здабыча не прывядзе да сур'ёзнай або незваротнай шкоды.

Пры гэтым біскупы адзначылі, што разважлівасць не з'яўляецца перашкодай для прагрэсу. Касцёл, паводле іх, не выступае супраць навуковых даследаванняў або адказнага эканамічнага развіцця, але патрабуе, каб тэхналагічны прагрэс паважаў годнасць чалавека, абараняў цэласнасць стварэння і служыў агульнаму дабру.

У тэксту гучыць малітва, каб будучыя пакаленні атрымалі ў спадчыну акіян, які працягвае падтрымліваць народы Ціхага акіяна.
 

13 жніўня 2026, 10:33