2021.10.06 Unicef, ricostruzione scuole ad Haiti

Гуманітарная дапамога ЗША: мільярд на патрэбы 37 краін

Злучаныя Штаты абвясцілі аб выдзяленні больш за мільярд долараў для дзіцячага фонду Unicef і Сусветнай харчовай праграмы. Гэтая дапамога скіравана на барацьбу з глабальнымі крызісамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вашынгтон абвясціў аб маштабным фінансаванні міжнародных ініцыятыў: 218 мільёнаў долараў атрымае Unicef, а 800 мільёнаў накіруюць у Сусветную харчовую праграму. Пра гэта стала вядома 17 чэрвеня 2026 года. У Рыме прадстаўнікі Праграмы назвалі такі крок "шчодрай падтрымкай". Гэтыя рэсурсы вельмі запатрабаваныя, бо патрэбы свету перавышаюць наяўныя магчымасці арганізацыі.

Час дзейнічаць, пакуль крызіс не паглыбіўся

Амерыканскі бок разглядае гэты ўклад як працяг папярэдніх намаганняў, у тым ліку супрацоўніцтва з офісам ААН па гуманітарнай дапамозе. Летась Злучаныя Штаты ўзначалілі спіс донараў, вылучыўшы 2,07 мільярда долараў. Услед за імі ішлі Еўрапейская камісія і Германія. Цяперашнія рашэнні базуюцца на снежаньскіх пагадненнях, якія, паводле Вашынгтона, дазволілі рэфармаваць "раздутую бюракратыю" і спыніць злоўжыванні.

Дапамога павінна дайсці да 38 мільёнаў чалавек у мінімум 37 краінах свету. У Сусветнай харчовай праграме папярэджваюць, што колькасць галодных людзей у бліжэйшы час будзе расці, асабліва ў самых уразлівых рэгіёнах.

"Экстрэмальны голад дэстабілізуе супольнасці, што цягне за сабой міграцыю, небяспеку і эканамічныя страты", - адзначаюць эксперты. Такім чынам, гэтыя сродкі становяцца інвестыцыяй у стабільнасць у зменлівым гуманітарным асяроддзі.
 

18 чэрвеня 2026, 11:28