Візіт Папы Льва XIV на Канары: гістарычныя меры бяспекі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Для аховы Папы мабілізавана больш за 600 супрацоўнікаў жандармерыі. Праваахоўнікі выкарыстоўваюць звыш 200 аўтамабіляў, 50 матацыклаў, а таксама верталёты, лодкі і беспілотнікі. Камендант жандармерыі ў Лас-Пальмас на Гран-Канарыі Хасэ Марыя Куэста Поса прызнаў, што ўся гэтая аперацыя стала сур'ёзным выклікам для паліцэйскіх службаў Іспаніі.
Праз недахоп уласных кадраў на Канарскіх астравах улады былі вымушаны прыцягнуць дадатковыя сілы з іншых аўтаномных супольнасцей краіны. У аперацыю па ахове былі ўключаны яшчэ 200 жандараў, якія прыбылі з іншых рэгіёнаў.
Падарожжа Папы на Канарскі архіпелаг стала трэцім этапам яго апостальскага візіту ў Іспанію, які распачаўся 6 чэрвеня 2026 года. Да гэтага Леў XIV ужо наведаў Мадрыд і Барселону. Бягучы візіт, які ахоплівае астравы Гран-Канарыя і Тэнэрыфэ, завяршаецца ў пятніцу, 12 чэрвеня 2026 года.