Пошук

Мясцовыя жыхары каля будынка ў Каракасе пасля двух землятрусаў Мясцовыя жыхары каля будынка ў Каракасе пасля двух землятрусаў  (ANSA)

Землятрус у Венесуэле: "Caritas" пачаў экстранную дапамогу

У Венесуэле пасля двух моцных землятрусаў магнітудай 7,2 і 7,5, дзе загінулі як мінімум 30 чалавек і больш за 700 атрымалі раненні, каталіцкія дабрачынныя арганізацыі пачалі экстранную дапамогу.

Аляксандр Амяльчэня Vatican News

Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо з найбольш пацярпелага штата Ла-Гуайра, які знаходзіцца каля сталіцы Каракаса, звесткі аб ахвярах пакуль не паступілі. Стыхія нанесла значныя пашкоджанні жылым дамам і інфраструктуры. Шматлікія жыхары страцілі сваё жыллё і правялі ноч пад адкрытым небам праз страх перад паўторнымі штуршкамі.

Аўстрыйская "Caritas" супольна з міжнароднымі партнёрамі рыхтуе дапамогу, якая прадугледжвае стварэнне часовых прытулкаў, забеспячэнне пітной вадой, прадуктамі і медыцынскім абслугоўваннем.

Разбураны пасля землятрусаў будынак
Разбураны пасля землятрусаў будынак   (AFP or licensors)

Генеральны сакратар па міжнародных праграмах арганізацыі Андрэас Кнап адзначыў, што людзі ў пацярпелых рэгіёнах за некалькі хвілін страцілі блізкіх, дамы і сродкі да існавання. "Зараз патрэбна хуткая міжнародная салідарнасць, каб жыццёва важная дапамога экстранна дайшла да пацярпелых сем'яў", - падкрэсліў прадстаўнік аўстрыйскага аддзялення папскай дабрачыннай ініцыятывы.

Ратавальныя і пошукавыя працы ў краіне працягваюцца, аднак іх ускладняюць разбураныя дарогі, адключэнне электрычнасці і новыя падземныя штуршкі.
 

25 чэрвеня 2026, 10:45