Ангола рыхтуецца: візіт Папы пад пільнай аховай
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Мясцовыя ўлады паведамілі, што праваахоўныя органы знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці да прыёму Святога Айца ў сталіцы правінцыі Паўднёвая Лунда.
Маштабныя меры бяспекі абумоўлены важнасцю падзеі, якая з’яўляецца часткай шырокага апостальскага падарожжа Пантыфіка па краіне. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, кожны супрацоўнік сіл парадку прайшоў дэталёвы інструктаж і дакладна ведае свае абавязкі падчас правядзення мерапрыемстваў з удзелам Папы.
Праграма візіту Льва XIV у Анголе, які будзе доўжыцца з 19 па 21 красавіка 2026 года, ахоплівае не толькі Луанду, але і Саўрымо ды Мушыму. Раніцай 20 красавіка Папа вырушыць са сталіцы ў Саўрымо, дзе яго чакае насычаны графік: наведванне пансіяната для пажылых, сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады і вернікамі. Цэнтральнай падзеяй візіту ў гэты рэгіён стане ўрачыстая святая Імша.
Візіт у Анголу з’яўляецца трэцім этапам першага афрыканскага падарожжа Льва XIV, які ўжо наведаў Алжыр, а цяпер знаходзіцца ў Камеруне. Афрыканскі шлях, які трывае з 13 па 23 красавіка 2026 года, – самае доўгае за амаль год цяперашняга пантыфікату. Заключным пунктам афрыканскай місіі Льва XIV стане Экватарыяльная Гвінея.