Біскупы ЗША заклікаюць выратаваць апошнюю ядзерную дамову з РФ
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Старшыня Канферэнцыі арцыбіскуп Пол Коклі выступіў з вострай заявай адносна заканчэння тэрміну дзеяння дамовы "New START". Гэта пагадненне, якое абмяжоўвала колькасць стратэгічных ядзерных боегаловак да 1550 для кожнага боку, афіцыйна завяршае дзеянну 4 лютага 2026 года.
На думку іерарха, у кантэксце вайны ва Украіне і глабальнай напружанасці адмова ад дыпламатычных абмежаванняў з’яўляецца крытычнай памылкай, якая разбурае архітэктуру сусветнай бяспекі.
Свет перад небяспечным вакуумам
Эксперты ў сферы бяспекі пацвярджаюць асцярогі Касцёла: упершыню за больш чым 50 гадоў паміж дзвюма дзяржавамі, якія валодаюць 90 працэнтамі сусветнага ядзернага арсенала, не будзе ніякіх прававых абмежаванняў. Гэта можа адкрыць шлях да "неўтаймаванай ядзернай канкурэнцыі". Нават так званы "Гадзіннік суднага дня" цяпер паказвае ўсяго 85 секунд да катастрофы.
Старшыня епіскапату заклікаў палітычных лідараў не выкарыстоўваць міжнародныя канфлікты як падставу для спынення перамоў. Ён падкрэсліў, што менавіта ў часы глыбокіх крызісаў патрэбна ўзмацненне дыпламатыі, а не яе ігнараванне.
Арцыбіскуп заклікаў вернікаў да малітвы за раззбраенне, нагадваючы, што сапраўдны мір патрабуе адважных і адказных крокаў ад тых, хто прымае рашэнні.