Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Карэя адчыняе дзверы: дыпламаты дапамогуць пілігрымам СДМ

Камітэт па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Сеуле ў 2027 годзе паабяцаў поўную падтрымку паломнікам з далёкіх краін, каб забяспечыць універсальнасць форуму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На сустрэчы з дыпламатамі з 25 краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі, якая прайшла ў кампусе Каталіцкага ўніверсітэта Карэі, арганізатары СДМ абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдур.

Ксёндз Фабіяна Рэбеджані, намеснік дырэктара аргкамітэта, падкрэсліў, што форум у Сеуле стане першым у краіне з нехрысціянскай большасцю, што адкрывае асаблівыя магчымасці для глыбокай сустрэчы з Богам.

Дыпламатычны корпус выказаў гатоўнасць садзейнічаць паездкам маладых людзей, а аргкамітэт заклікаў епіскапаты свету своечасова вызначыцца з колькасцю ўдзельнікаў для вырашэння пытанняў з авіяпералётамі і жыллём. Сумесная праца з дыпламатычнымі місіямі павінна зняць бар’еры для тых, хто ўжо прыкладае вялікія намаганні, каб трапіць у Карэю.

Пакуль ідзе дыпламатычная падрыхтоўка, па ўсёй краіне ідзе перэгранацыя Крыжа СДМ і іконы Маці Божай. Для мясцовай моладзі гэта магчымасць адчуць любоў Хрыста праз малітвы мільёнаў людзей з усяго свету, якія звязаны з гэтымі сімваламі.
 

08 лютага 2026, 11:36