Трагедыя ў Конга: чаму свет маўчыць пра мільёны ахвяр?
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Трагедыя адбылася ў суботу 7 лютага 2026 года каля вёскі Гелумбе. Адказнасць за забойствы ўскладаюць на Саюзныя дэмакратычныя сілы (ADF) – радыкальную групоўку, якая прысягнула на вернасць “Ісламскай дзяржаве” і гадамі тэрарызуе мясцовае хрысціянскае насельніцтва.
Ксёндз Джавані П’юмаці паведаміў “Vatican News” пра жудасныя падрабязнасці: на месцы нападу знойдзены абезгалоўленыя целы вернікаў. Гэтая ж групоўка раней здзяйсняла напады на каталіцкія святыні, у тым ліку забіўшы больш за 40 чалавек у касцёле ў Камандзе летам 2025 года.
Паводле слоў італьянскага місіянера, нестабільнасць у рэгіёне падтрымліваецца штучна дзеля кантролю над багатымі радовішчамі мінералаў. Ксёндз П’юмаці са смуткам адзначае, што вайна ў Ківу ўжо забрала жыцці 10 мільёнаў чалавек, аднак заходні свет працягвае захоўваць маўчанне перад тварам гэтай драмы.